Святочнае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнай даце будаўнікоў, прайшло 12 жніўня ў гарадскім Доме культуры. На ім прысутнічалі старшыня райвыканкама Алег Морхат, яго намеснікі: па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы – Аляксей Янкевіч, па сацыяльных пытаннях — Таццяна Малатоўнік, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі будаўнічых прадпрыемстваў і арганізацый, лепшыя будаўнікі раёна. Дзякуючы стараннай працы гэтых людзей, растуць паверхі шматкватэрных дамоў, адміністрацыйных і гаспадарчых будынкаў, а разам з імі ідзе ў рост наша жыццё, якое мае надзейнае трывалае і ўпэўненае заўтра.
Напачатку арганізатары мерапрыемства запрасілі прысутных у зале на…будаўнічую пляцоўку, куды звычайна ўваход пабочным асобам забаронены. Віртуальнаму перамяшчэнню дапамог відэафільм. Ён паказаў маштаб і рэальны размах будаўнічых работ, што вядуцца ў раёне, і даў магчымасць паслухаць жывы пульс часу. Затым слова прадставілі старшыні райвыканкама Алегу Морхату.
—Я – чалавек ад зямлі, аграрый, але з павагай і пашанай адношуся да будаўнікоў, без якіх ні сельская гаспадарка, ні прамысловасць, ні сацыяльна-бытавая сфера не змаглі б развівацца. Нягледзячы на выпрабаванні часу, будаўнікі стараюцца выконваць пастаўленыя перад імі задачы і ім гэта ўдаецца. Па-першае таму, што ўсё мы робім з любоўю да свайго краю, а гэтае пачуццё надае адказнасці, усяляе сілу і жаданне зрабіць яго прыгажэйшым. Па-другое, мы здолелі аб’яднаць намаганні будаўнічых прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці і нацэлілі іх на эфектыўную працу. Па-трэцяе, мы не спыняемся на дасягнутым, бо прагрэс прадугледжвае рух і навізну. Чацвёртае: узяты намі курс на перспектыўнае развіццё падтрымліваюць у вобласці і ў краіне, а таму мы маем значную падтрымку. Шмат адрамантавана, рэканструявана, пабудавана пры садзейнічанні і дапамозе былога губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Косінца і цяперашняга кіраўніка вобласці Мікалая Шарстнёва, нашага дэпутата, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі, намесніка прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Русага. Мы цэнім каштоўны вопыт ветэранаў будаўнічай галіны, якія і сёння ў рабочым страі, напорыстасць і дзелавітасць маіх памагатых, Аляксея Янкевіча, Віктара Якубёнка, Аляксандра Латышонка. Мы — каманда і наша граматна спланаваная, скаардынаваная работа, добрасумленная праца кожнага спецыяліста і рабочага на аб’екце дала той вынік, які мы бачылі ў відэафільме. Пятае: да нас сёння едуць турысты, удзельнікі семінараў па вопыт, дэлегацыі замежных краін, каб наладзіць супрацоўніцтва, а гэта сведчанне пазнавальнасці і адметнасці Глыбоччыны, чым мы і ганарымся. Здароўя вам, паважаныя будаўнікі, працоўнага натхнення і плёну, дабрабыту ў сем’ях, — ад душы пажадаў Алег Віктаравіч.
Затым ён уручыў Ганаровую грамату Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама машыністу аўтакрана ДКУБП “Глыбоцкая ПМК-48” Юрыю Дубіне, граматы Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і Падзякі старшыні райвыканкама — абліцоўшчыку-плітачніку 4 разрада ПБУП “ВалПі” Сяргею Цімафееву і страхару 4 разрада гэтага прадпрыемства Аляксандру Чыстабаеву, старшаму вытворцу работ Аляксею Васілеўскаму, яго калегу па працы Андрэю Сясіцкаму і машыністу экскаватара Паўлу Макарскаму з Падсвільскай ПМК-48, вадзіцелю Антону Мураўю і страхару Сяргею Юргелю з ТАА ВКП “Аута”, муляру 4 разрада Глыбоцкай ПМК Уладзіславу Вылеўка, індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Зубовічу.
Апладысментамі прысутныя віталі ветэранаў будаўнічай галіны, працоўны стаж якіх вымяраецца дзесяцігоддзямі, а колькасць здадзеных аб’ектаў — дзясяткамі: Георгія Вікенцьевіча Дразда, Леаніда Іванавіча Лаўцэвіча, Леаніда Іванавіча Юргеля, Івана Фёдаравіча Бабыну, Алега Уладзіміравіча Жыня, Віктара Паўлавіча Якубёнка, Віктара Уладзіміравіча Шышко, Аляксандра Ільіча Каляду. Ім былі адрасаваныя шчырыя словы віншаванняў, уручаны кветкі і песні ў падарунак.
Затым месца галоўнага распарадчыка свята на сцэне заняў Аляксей Янкевіч. Ён уручыў ганаровыя граматы КУП ПБП “Полацксельбуд” машыністу пагрузчыка Васілю Якаўлеву, электрагазазваршчыку Васілю Галубёнку, галоўнаму бухгалтару ДКУБП “Глыбоцкая ПМК-48” Вользе Бакіравай. Для ўзнагароджаных і асабіста для Аляксея Антонавіча Тамара Калантай выканала песню з рэпертуара Надзеі Кадышавай.
Падарункі, кветкі і ганаровыя граматы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса старшыня Глыбоцкай арганізацыі Беларускага профільнага прафсаюза Наталля Зяновіч уручыла работнікам ДКУБП “Глыбоцкая ПМК-48” — вядучаму юрысконсульту Святлане Васілеўскай, загадчыцы склада Людміле Дубінінай, галоўнаму бухгалтару Вользе Бакіравай, старшыні прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Ларысе Івашчонак.
Адметнасцю сёлетняга мерапрыемства было тое, што ўзнагароды заслужаным работнікам уручалі не толькі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, але і кіраўнікі будаўнічых прадпрыемстваў: дырэктар ДКУБП “Глыбоцкая ПМК-48” Сяргей Пятровіч Кожух, якога зала вітала авацыяй, і начальнік “Глыбоцкай ПМК” — Віктар Канстанцінавіч Жук. Прафесіяналы сваёй справы, карыфеі будаўніцтва, якія адчуваюць сябе гаспадарамі на будаўнічых пляцоўках, на сцэне заўважна хваляваліся. Для абодвух кіраўнікоў будаўнічая праца стала справай усяго жыцця, якой яны не здрадзілі, нягледзячы на складанасці і перыпетыі часу, прызваннем, кошт якому – дзесяцігоддзі нялёгкай службы дзеля дабрабыту чалавека і роднай Глыбоччыны. Сяргей Кожух уручыў граматы і падзякі прадпрыемства машыністу будаўнічай тэхнікі Андрэю Галуза, слесару-сантэхніку Генадзю Шчановічу, мулярам Васілю Валынцу і Мікалаю Пятрову, вядучаму спецыялісту па кадрах Ларысе Івашчонак, вядучаму інжынеру па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Аляксандру Скачку, бухгалтару Святлане Заяц, вадзіцелям Юрыю Мірончыку, Дзмітрыю Грабоўскаму і Аляксандру Атвалку, вядучаму інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела Вандзе Шабашовай, улікоўцу Таццяне Мішусцінай, майстру Раману Верташонку. Кветкі і падзякі за добрасумленную працу ад кіраўніка атрымалі электрамантажнік Яўген Хуцкі, муляр Уладзімір Каліцкі, бетоншчык Сяргей Дайлідзёнак, загадчык вытворчасці Міхаіл Верташонак, цясляр Сцяпан Лемеза, электрагазазваршчык Васіль Міхайлоўскі, тынкоўшчыкі Ірына Толкач і Аксана Чабатаронак.
Віктар Канстанцінавіч, які ўзначальвае Глыбоцкую ПМК, прызнаўся, што аб прафесіі будаўніка марыў з дзяцінства. Ён падзякаваў тым, хто шые дажджавыя плашчы, спяцоўкі, цёплыя курткі для будаўнікоў, пажадаў калегам па працы здароўя, цярпення, настойлівасці і сумленнага выканання сваіх абавязкаў. Ганаровыя граматы прадпрыемства ў той вечар атрымалі машыніст экскаватара Уладзімір Яраш, муляры Тэрэса Развадоўская і Дар’я Аляксеенка, вытворцы работ Вячаслаў Шышко і Юрый Ласкутоў, бухгалтары Святлана Малей і Ганна Рудак. Прыемна адзначыць, што на абодвух згаданых прадпрыемствах сярод дужых, загартаваных фізічнымі нагрузкамі і надвор’ем мужчын працуюць і прыгажуні-жанчыны, ад усмешак якіх, без сумневу, на будаўнічых пляцоўках святлее нават у непагадзь.
Для паважаных і заслужаных будаўнікоў музычныя падарункі дарылі вакальная група “Дзяўчаты”, створаная па ініцыятыве Алега Віктаравіча, народны ансамбль народнай песні “Крынічанька”, салісты Павел Пеляёнак, Браніслаў Грамакоўскі, Эла Ждановіч, Дар’я Янкоўская, Анастасія Пустыннікава, дуэты ў складзе Найлі Валіевай і Сяргея Герасімава, Браніслава Грамакоўскага і Марыны Яркевіч, Уладзіслава Салодкага і Веранікі Адамовіч, а таксама ансамбль эстраднага танца “ВераНіка” Глыбоцкага ГДК. Завяршылася святочная дзея песняй “Будаўнікі, ганарыцца вамі ўся краіна!” у выкананні вакальнай групы народнай эстраднай студыі “Архіў” і ўсіх удзельнікаў канцэрта, якіх прысутныя віталі стоячы і дорачы шквал апладысментаў.
Галіна Сутула