З гісторыі выдання
Глыбоцкая раённая газета пакінула яркі след у жыцці многіх людзей. Яна заснавана ў першыя дні ўз’яднання Заходняй Беларусі. Першы нумар газеты — тады гэта быў друкаваны орган Часовага ўпраўлення Глыбоцкага павета – выйшаў пад назвай “За свабоднае жыццё”.
3 самага пачатку газета актыўна ўключылася ў работу па ўмацаванні Савецкай улады ў Глыбокім, Докшыцах, Шаркаўшчыне, Дунілавічах, Лужках і ва ўсіх сельскіх населеных пунктах. Пасля канчатковага ўмацавання Савецкай улады яна стала надзейным памочнікам мясцовых органаў улады па ажыццяўленні палітыкі партыі і кіраўніцтва краіны, асвятляючы на сваіх старонках найбольш важныя пытанні, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння. Журналісты рэдакцыі імкнуліся зрабіць газету даходлівай і цікавай.
Першымі яе супрацоўнікамі былі рэдактар Марк Саламонавіч Зярніцкі, колішні выкладчык факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсі
3 1939 па 1941 гады выйшла 229 нумароў газеты, у 1941 годзе — 51. У час гітлераўскай акупацыі перыядычнасць выхаду газеты была парушана. Яна выдавалася падпольна ў выглядзе лістовак і паведамленняў Савінфармбюро, якія заклікалі насельніцтва граміць фашысцкую нечысць.
3 першых жа дзён вызвалення газета аднавіла сваю работу, а 8 студзеня 1946 года глыбоцкая раёнка пачала выдавацца рэгулярна, шырока асвятляючы на сваіх старонках падзеі, звязаныя з узнаўленнем народнай гаспадаркі, правядзеннем калектывізацыі, развіццём эканомікі і культуры. 3 1954 года па 1 сакавіка 1991 года газета выходзіла тры разы на тыдзень. Тыраж у розныя гады вагаўся ад адной да пяці тысяч экземпляраў, а былі гады, калі ён дасягаў 12 тысяч экземпляраў.
Ішлі гады, змяняліся падзеі, у рэдакцыйны калектыў прыходзілі працаваць здольныя журналісты. Да лютага 1949 года глыбоцкую раёнку рэдагаваў Мікалай Качан. У верасні рэдактарскі “партфель” прыняў Уладзімір Шаблоў, затым — Уладзімір Шчэцін.
У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя змяніўся лагатып газеты. Яна стала выходзіць пад назвай «Сцяг камунізму», пазней мела назву «Шлях перамогі». 3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад лагатыпам «Веснік Глыбоччыны». Рэдактарамі ў наступныя гады працавалі Севярынс Зайцаў, Віктар Пятрушын, Пётр Пратасевіч, Нікіфар Цярэнцьеў, Сафія Берніковіч, Ганна Капшуль.
Чытачы старэйшага пакалення памятаюць публікацыі колішніх таленавітых супрацоўнікаў глыбоцкай раённай газеты — Пятра Іванавіча Пратасевіча, Сафіі Мікалаеўны Берніковіч, Лідзіі Іванаўны Пашковіч, Фёдара Емяльянавіча Семурова, Генрыха Баляслававіча Недзведзя, Антона Пятровіча Кур’яновіча, Івана Фёдаравіча Пюрэцкага, Елізаветы Сцяпанаўны Гарбачэўскай.
У нашай газеты слаўная гісторыя і не менш слаўныя традыцыі, якія паспяхова працягвае і памнажае новае пакаленне журналістаў.