Веснiк Глыбоччыны

Рыхтуемся да паводкі Печать E-mail
(0 Голосов)
Автор: А. НІКАНДРАВА   
05.03.2010 13:48

 

На гэтым тыдні ў раёне адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На абмеркаванне было вынесена пытанне аб ходзе выканання рашэння райвыканкама “Аб падрыхтоўцы да пропуску веснавой паводкі” кіраўнікамі суб’ектаў гаспадарання, старшынямі пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.

— Цяжка прадбачыць, як складзецца сітуацыя, — зазначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях Віналій Пяткевіч. — Аднак трэба быць гатовымі да самых розных праяўленняў стыхіі. Па-першае, ужо сёння мы павінны валодаць поўнай інфармацыяй аб тым, дзе затапленні вадой найбольш верагодныя. Па-другое, адпрацаваць усе пытанні, якія датычацца перавозкі, размяшчэння і адсялення людзей, забеспячэння іх прадуктамі харчавання. Дарожным службам неабходна абследаваць усе дарогі. На асобы кантроль узяць стан гідратэхнічных збудаванняў. Быць гатовымі да ўмацавання дамбаў на вадаёмах. Карацей кажучы, трэба адследжваць сітуацыю: дзе можна ўжо цяпер завезці рэзерв гравію, камення, блокі. Мець рэзерв медыкаментаў. Сельскім Саветам дэпутатў неабходна папрацаваць з насельніцтвам самым цесным чынам, каб вяскоўцы не чакалі вялікай вады, а ўжо сёння паднялі на вышэйшыя месцы запасы харчавання, якія захоўваюцца ў склепах, хлявах. Тым самым можна пазбегнуць непажаданых страт. Кожны павінен перш за ўсё сам пахвалявацца за сябе, — выказаў думку старшынствуючы.

У ходзе пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях узнімаліся такія праблематычныя пытанні, як стан ліўневых каналізацыйных сцёкаў, якія прамерзлі на знач ную глыбіню, адлоў баброў і ліквідацыя пабудаваных імі плацін, дзейнічаючы пры гэтым у рамках закона, стварэнне груп аператыўнага рэагавання, гатоўнасць водаадкачваючай тэхнікі, камісійнае абследаванне жывёлагадоўчых комплексаў, ферм, гноясховішчаў, складоў, дзе захоўваюцца мінеральныя ўгнаенні. Не выпала з поля зроку праблема падтаплення калодзежаў, арганізацыі падвозу, калі спатрэбіцца, пітной вады, работы з адзінока пражываючымі грамадзянамі, якія могуць аказацца ў ачагах падтаплення, прапускной здольнасці мастоў і каналаў, абследавання рэчышчаў рэк і ачышчэнне іх ад буралому.

Абмяркоўваліся прычыны падтаплення дамоў у горадзе па вуліцах Зарэчнай, Жукава, Валадарскага, Маякоўскага, Дзяржынскага, Вольная, Савецкая, Даватара.

У ЖКГ створаны аварыйныя брыгады, якія будуць садзейнічаць насельніцтву ў рашэнні ўзнікаючых пытанняў падчас паводкі, але і самім гаспадарам нельга бяздзейнічаць.

Такім чынам, камісія выпрацавала канцэпцыю арганізацыі работы ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, якая можа быць выклікана паводкай. Дапамога па магчымасці будзе аказана ўсім, хто будзе мець у ёй патрэбу.

Другое пытанне, якое было вынесена на абмеркаванне камісіі, датычылася мер па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх. Прыводзіліся статыстычныя дадзеныя, рабіўся аналіз, вызначаліся канкрэтныя меры па прадухіленні пажараў і гібелі людзей на іх. Вырашана ўстанавіць у раёне Адзіны дзень пажарнай бяспекі (кожны 1-ы і 4-ы чацвер месяца), у рамках якога праводзіць праверкі домаўладанняў, кватэр катэгарыраваных і нядобранадзейных грамадзян з прыцягненнем работнікаў розных структурных падраздзяленняў, актывізаваць работу пазаштатных пажарных фарміраванняў, старэйшын населеных пунктаў, сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі, работнікамі РАНС, інспектарамі па справах непаўналетніх арганізоўваць правядзенне адрасных праверак супрацьпажарнага стану домаўладанняў шматдзетных, няпоўных, нядобранадзейных сямей, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці.

Выканаўчым сельскім камітэтам і спецыяльна створаным пры іх камісіям па супрацьпажарнай бяспецы асаблівую ўвагу трэба звяртаць на стан жылых дамоў адзінокіх састарэлых, інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

У ходзе абмеркавання данага пытання былі пастаўлены задачы перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый па прыняцці адпаведных мер па прывядзенні падведамасных аб’ектаў у пажарабяспечны стан, па рамонце і замене няспраўнай электраправодкі, пячнога ацяплення і газавага абсталявання ў жылых дамах грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу. Кіраўніцтву дзяржаўнага прафліцэя даручана да пачатку красавіка адпрацаваць пытанне па падрыхтоўцы рабочых па спецыяльнасці “пячнік”.

Прынятыя мерапрыемствы накіраваны на паляпшэнне пажарабяспечнай абстаноўкі ў раёне. Хочацца спадзявацца, што сістэмнае іх правядзенне дасць станоўчы вынік.

 

Комментарии  

 
-2 #1 Виктор 06.03.2010 22:40
Ожидать можно всего. Может быть стоит лодку купить?
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Авторизация

Кто на сайте

Сейчас 12 гостей онлайн

Прогноз погоды

Есть только миг...

Местонахождение  : Главная Актуально Рыхтуемся да паводкі