Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 12 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.227
Сегодня: 21 Май 2012
В Глубоком прошёл праздник "Белорусская лыжня" Печать E-mail
(0 Голосов)
Автор: Алесь Жигунов   
15.02.2012 08:40

У мінулую суботу ў маляўнічых ваколіцах возера Белае прайшло традыцыйнае раённае свята “Беларуская лыжня”. Больш за 150 чалавек прынялі ў ім удзел. Сімвалам свята стаў загадкавы персанаж Агрык – плён творчай фантазіі работнікаў раённага аддзялення Белаграпрамбанка. Слоган “Агрык – сіла!” адразу ж запомніўся ўсім удзельнікам “Беларускай лыжні”, паколькі ў халоднае марознае надвор’е на дыстанцыю асмеліліся выйсці толькі самыя дужыя і хуткія лыжнікі раёна.

Больш за 150 чалавек прынялі ўдзел ў раённым свяце “Беларуская лыжня-2012”.
Адметай сёлетняга мерапрыемства стала тое, што на лыжню выйшлі як кіруючыя работнікі раёна, так і ўсе жадаючыя, у тым ліку і вучні агульнаадукацыйных школ.
Сонечнае марознае надвор’е, цікавая праграма свята, маляўнічыя ваколіцы возера Белае, дзе праходзіла “Беларуская лыжня”, — усё спрыяла добраму настрою спартсменаў і фізкультурнікаў. Хтосьці з іх вырашыў пазмагацца за перамогу, а хтось – проста адчуць радасць яднання з прыродай і прабегчы па дыстанцыі для свайго задавальнення.

У чаканні залатой рыбкі
Па праграме лыжныя гонкі пачыналіся ў 11 гадзін. Аматары ж зімовай рыбалкі ўжо а восьмай гадзіне былі на возеры Белае і, прабіўшы лунку, застылі ў маўчанні, з нецярпеннем чакаючы сваёй першай удачы. Чорныя кропачкі рыбакоў рассыпаліся па ўсім возеры, таму выбраў таго, хто бліжэйшы ад берага, і, адчуваючы незвычайную асалоду ад парыпвання снегу, ад сонечнай марознай цішы, пакрочыў па застылым возеры.
Маім субяседнікам аказаўся начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Максім Віцебскі. Максім, шчыры прыхільнік зімняй рыбалкі, вельмі цікава расказаў пра сваё захапленне, прызнаўся, што з усіх відаў рыб яму найбольш даспадобы шчупак.
—Для мяне шчасце, калі выцягну шчупачка, — распавядаў ён і дзяліўся карыснай для аматараў падлёднай лоўлі рыбы інфармацыяй: — Дарэчы, шчупакі бываюць розныя: тлустыя, сухія. Самая тлустая рыба – на возеры Вялец, а яшчэ – на Гулідаўскім. А на Белым мне пакуль не шанцуе: не хоча кляваць рыбка.
Максім Віцебскі не стаў у гэты дзень пераможцам у спаборніцтве па лоўлі рыбы, затое, як сам прызнаўся, адпачыў на прыродзе душой, атрымаў зарад бадзёрасці на ўвесь тыдзень.
“Ой, мароз-мароз, не марозь мяне...”
Пасля дзесяці гадзін раніцы ажыло, загаманіла возера Белае: на машынах, аўтобусах з розных куточкаў раёна пачалі прыязджаць удзельнікі “Беларускай лыжні”. З’явіліся палаткі, першыя пакупнікі завіталі ў гандлёвы павільён раённага спажывецкага таварыства. Загучалі з дынамікаў любімыя ўсімі песні, сярод якіх была і такая, так бы мовіць, вельмі надзённая: “Ой, мароз-мароз, не марозь мяне…”. А мароз у гэты дзень стараўся ваўсю. Вось толькі ён анікога не палохаў: лыжнікі праводзілі апошнія трэніроўкі, знаёміліся з дыстанцыяй, а пасля выходзілі на старт, а тыя, хто прыехаў пабалець за іх, грэліся юшкай, гарачай ячнай кашай з мясам, чаем, смакавалі бутэрброды — плаціць за ўсе гэтыя прысмакі не трэба было, за што ад усіх удзельнікаў свята – шчыры “дзякуй!” нашаму каардынацыйнаму савету прафсаюзаў, які ўзначальвае Аліна Капшуль.
Яшчэ да стартаў сярод удзельнікаў свята маю ўвагу прыцягнуў каларытны, сталага ўзросту лыжнік з незвычайным нумарам на грудзях – 11856. Таму захацеў пазнаёміцца з ім.
— Завуць мяне Георгій Аляксандравіч Зотаў, жыву ў вёсцы Мосар. Так, нягледзячы на тое, што мне ўжо за 70, я з радасцю ўдзельнічаю ў спаборніцтвах і разам з усімі агітую за здаровы лад жыцця, за папулярызацыю зімніх відаў спорту. Для мяне не істотна, якое месца займу, для мяне важна тое, што я на прыродзе. Лыжы люблю. Як толькі выпаў снег, на сваім агародзе праклаў лыжню і катаюся штодня. На маю думку, усім нам трэба быць бліжэй да прыроды, калі адарвёмся ад яе, будзе кепска, — эмацыянальна прамаўляў мой новы знаёмца.
На старт!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта ўдзельнікаў “Беларускай лыжні-2012” прывітала і пажадала ім удалых перамог і актыўнага зімовага адпачынку намеснік старшыні райвыканкама Галіна Унуковіч. І першая група ўдзельнікаў ( у ёй — кіруючыя работнікі райвыканкама, іх намеснікі, начальнікі аддзелаў, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі бюджэтных структур) неўзабаве выйшла на старт. А ўсяго сёлета было праведзена аж 9 лыжных забегаў, у якіх за прызавыя месцы змагаліся кіраўнікі прадпрыемстваў, іх намеснікі і галоўныя спецыялісты, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, старшыні сельвыканкамаў і ўвогуле ўсе жадаючыя. Каля трыццаці пераможцаў і прызёраў атрымалі падарункі ад каардынацыйнага савета прафсаюзаў. Прызамі адзначаны таксама найбольш удачлівыя ў гэты дзень аматары зімняй рыбалкі, якім ўсё-такі ўдалося злавіць сваю залатую рыбку.
Сярод тых, хто ў гэты дзень заваяваў права ўзысці на п’едэстал, як вядомыя ў раёне спартсмены – Алена Вязьменава, Леанід Корнышаў, Аляксандр Уткін, Казімір Чыжэўскі,— так і проста аматары фізкультуры: Франц Цярэшка, Наталля Спасібёнак, Уладзімір Шэмель, Сяргей Дземідовіч, Алена Сямёнкіна, Дзяніс Стахоўскі, Вольга Гарун, Наталля Няміра, Ірына Хахолка і многія іншыя. І сапраўды, як гаварыў Георгій Аляксандравіч Зотаў, зусім няважна, якім ты прыйшоў к фінішу, галоўнае, што ты – аптыміст, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, і стаў такім, дзякуючы сваёй дружбе з фізкультурай і спортам, дзякуючы таму, што вядзеш здаровы лад жыцця.
І проста здорава, што гэта разумеюць многія, у тым ліку і кіраўнікі працоўных калектываў: яны і самі стараюцца ўдзельнічаць у такіх спаборніцтвах (назаву па памяці Іну Савуліч, Марыну Толкач, Алену Завацкую, Алега Толкача, Анатоля Дука, Паўла Цісецкага, Валерыя Швораня, Мікалая Ляха, Ігара Вайцяховіча, Уладзіміра Шэмеля, Васілія Любозу і інш.) і падтрымліваюць ініцыятыву ў гэтым накірунку сваіх работнікаў.
* * *
На нашу думку, раённае свята “Беларуская лыжня-2012” сёлета ўдалося. Праграма яго выканана, ставала і розных гульняў. А яшчэ ўсе мы атрымалі зарад бадзёрасці і свой чарговы працоўны тыдзень правялі на ўздыме.
Тэкст і фота А. Садовіча.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить