Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 12 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.226
Сегодня: 21 Май 2012
В Глубокском районе (д. Королевичи) открылась конно-спортивная школа Печать E-mail
(0 Голосов)
Автор: Алесь Жигунов   
26.12.2011 14:14

Выступаючы некалькі  гадоў таму ў “ВГ”, дырэктар ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» Анатоль Андрэевіч Дук заўважыў, што ў перспектыве ў вёсцы Каралевічы адкрыецца коннаспартыўная школа з зімовым манежам.

—Каняферма ўжо адкрыта, неўзабаве пачнецца будаўніцтва манежа,— прадаўжае тэму дырэктар філіяла «Галубічы» Ігар Вайцяховіч.— У ім будуць праходзіць трэніроўкі спартсменаў. А сёння  кожны, хто пажадае, можа прыехаць у Каралевічы і пакатацца на конях.
На каняферме — 36 коней, з іх дзесяць – спартыўных. Конюх Уладзімір Буката, ён жа і трэнер, расказвае, што конным спортам хочуць займацца вучні бліжэйшых школ:
—Больш за дваццаць чалавек прыязджае ў Каралевічы, вучу іх ездзіць верхам і заўважаю, што некаторыя школьнікі на вачах прыбаўляюць і ў перспектыве могуць стаць добрымі спартсменамі.
Пра тое, што Уладзімір – вопытны трэнер, гаворыць такі факт: двое яго вучняў, Павел Фаміных і  Валерый Коўш (адзін працуе ў Пінску, другі – у Рэчыцы), сталі майстрамі спорту. І сам Уладзімір – добры спартсмен: на рэспубліканскіх спаборніцтвах  у Маладзечне ў сваёй узроставай групе заняў высокае сёмае месца. Калі ўлічыць, што Кацярына Лазар, юная спартсменка з “Залатой падковы”, выступаючы на кані з фермы філіяла, на гэтых жа спаборніцтвах увайшла ў тройку прызёраў, то можна лічыць выступленне глыбоцкіх спартсменаў паспяховым.
Уладзімір Буката (на здымку), аптыміст па характары, верыць: «У наступным годзе мы заявім пра сябе ва ўвесь голас».
А. САДОВІЧ. Фота АЛЕНЫ АДЭДЭДЖЫ.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить