| Молодёжный отряд глубочан победили в конкурсе "Молодёжь -- за чистоту города" |
|
|
|
| Автор: Наталья Бельская |
| 30.11.2011 14:25 |
|
Чыстыя і шырокія вуліцы, утульныя паркі і скверы, па-сучаснаму абсталяваныя месцы для адпачынку, багата зеляніны і кветак – такім, напэўна, кожны з нас хацеў бы бачыць свой горад. Але каб ён такім стаў, трэба добра папрацаваць. Сёння кіраўніцтва райвыканкама прыкладае вялікія намаганні, каб наш горад і раён прыгажэлі. Свой уклад у агульную справу добраўпарадкавання ўносяць работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, школьнікі, нераўнадушныя гараджане. Моладзь раёна таксама стараецца не заставацца ўбаку. Вясной бягучага года пры райкаме ГА “БРСМ” быў створаны валанцёрскі атрад працоўнай моладзі “Твой выбар”. Сакратары і актывісты пярвічных арганізацый аб’ядналіся, каб разам папрацаваць на карысць Глыбоччыны, зрабіць наш горад яшчэ больш чыстым і светлым. За шэсць месяцаў бягучага года члены валанцёрскага атрада былі ініцыятарамі і падтрымалі цэлы шэраг працоўных і экалагічных акцый. І хоць у спісе пастаянных членаў атрада ўсяго 19 чалавек, на дапамогу валанцёрам добраахвотна прыйшлі больш за 400 маладых людзей. І добрых спраў хапіла на ўсіх! |



Дзякуй за цудныя вершы! поспехаў...












