Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 13 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.226
Сегодня: 21 Май 2012
В Глубоком прошли отчётные концерты PDF Печать E-mail
Автор: Елена Хайновская   
22.02.2012 09:18

 

Бы тайна, музыка гучала...
Тыя, хто прыйшлі на справаздачны канцэрт дзіцячай школы мастацтваў загадзя — з парогу трапілі ў царства музыкі. Маленькія і вялікія музыканты з разнастайнымі інструментамі запаланілі ўсю прастору Цэнтра культуры, напоўніўшы яе гукамі рознай вышыні і танальнасці. Танцоры рэпетыравалі ім вядомыя па. На сцэне, за кулісамі, рыхтаваўся да выступлення баянны аркестр пад кіраўніцтвам Людмілы Бухаравай, які па праграме і адкрываў канцэрт... Узяты першы акорд, і “Мелодыя” Дворжака запаланіла залу, адразу стварыўшы рамантычны настрой гледачам.

Заблішчэлі трубы, кларнеты, флейты... На сцэне размясціўся ўзорны духавы аркестр з яго кіраўніком Мікалаем Лашковым. Зладжана і па-заліхвацку пачалі музыканты сваё выступленне. Тры разнастайныя мелодыі з рэпертуару аркестра: Ганічава “Бородино”, Вебера “Хор паляўнічых з оперы “Волшебный стрелок”, Бабаджаняна “Море зовёт” настолькі захапілі, што, здавалася, замест выступаючых бачыш і бравых афіцэраў з кінафільма “Гусарская балада”, і ваенных падчас парада, ці нават чуеш шэпт хваляў сіняга мора.  
Маленькія музыканты здзіўлялі сваёй ігрой. Таццяна Кузьміч выдавала складаныя пасажы на баяне, Ганна Волах – на фартэпіяна, Надзея Шаўчонак – на скрыпцы. Хоць ад хвалявання некаторыя ноткі блыталіся, але добразычлівыя гледачы падтрымлівалі артыстаў апладысментамі, і музыка гучала зноў у бездакорным выкананні.
Несумненна, смялей ігралася тым, з кім поплеч музыцыраваў настаўнік. Дзіяна Васільева і яе педагог Таццяна Багданава заваражылі мілагучнасцю сваіх цымбалаў, а група гітарыстаў разам з настаўнікам Наталляй Мароз здзіўлялі зладжаным гарманічным выкананнем. Кампазіцыяй “Весёлые музыканты” ансамбль “Балаганчик” пад кіраўніцтвам Людмілы Шавардовай выклікаў добрыя ўсмешкі ў гледачоў. Адпаведны настрой стварала і забаўная мелодыя, і самі выканаўцы: дзяўчынкі перабіралі струны на балалайках пад суправаджэнне акардэона настаўніцы, а сімпатычны хлопчык граў на шумавых інструментах.
Лірычныя мелодыі інструменталістаў змяняліся страсным “Цыганскім танцам”, пяшчотнай “Перапёлачкай”. Яркіх, каларытных “цыган” і мілых птушачак падрыхтавала харэограф Галіна Худзякова.
Моцны вакал Насці Ламан разам з песняй “Мая Беларусь” быў бы да месца і на самім “Еўрабачанні”.
Паказалі майстэрства і педагогі школы мастацтваў. Таццяна Юргель праспявала раманс так, што знаўцы оперы не адчулі розніцы паміж голасам яе і слынных сусветных зорак. Таццяна Кудрашова паказала майстар-клас віртуознай ігры на баяне, Марыя Галянкова зачаравала гукамі флейты. Багата эмоцый выклікаў ансамбль настаўнікаў “Калейдаскоп” з кіраўніком Людмілай Бухаравай. Пад кампазіцыю “Песнь о любви” заставалася толькі падпяваць, а пад “Яўрэйскія матывы” – танцаваць.
Заключным і феерычнам акордам справаздачнага канцэрта стала песня “Глыбоцкі вальс” у выкананні абаяльнай Ганны Шаколы. Прыгожыя дзеткі кружыліся ў вальсе: статныя хлопцы, грацыёзныя дзяўчаты…
“Акадэмія талентаў” бліскуча падрыхтавала сваіх выхаванцаў. З годнасцю артысты трымаліся на сцэне. Асабіста мне запомніўся самы малодшы па ўзросце ўдзельнік духавога аркестра, які так заўзята іграў на кларнеце. Пасля канцэрта Сяргей Маціеўскі, так звалі маленькага музыканта, патлумачыў, што займаецца ігрой на кларнеце ў школе мастацтваў другі год, і музыка яму вельмі падабаецца... Поспехаў вам, маленькія зорачкі, ззяйце на нашым глыбоцкім небасхіле!

Імгненні творчых парываў...
Паўнюткая зала гарадскога Цэнтра культуры гаварыла пра многае: глыбачане ўсё-ткі цікавяцца творчасцю сваіх землякоў. Магчыма, хтосьці завітаў паглядзець на сваіх родных ці знаёмых, хтосьці ацаніць працу сваіх калег, а нехта проста пажадаў лішні раз зазірнуць у свет мастацтва.
Творчыя ўвасабленні калектыву гарадскога Дома культуры захапілі гледачоў з першых хвілінаў. Святло, музыка, таямнічы танец, звонкі голас вядучай Жанны Нарыцынай перанеслі ў свет Творчасці. Кожнае выступленне ўдзельнікаў канцэрта было таму пацвярджэннем.
Народны камерны хор пад кіраўніцтвам Дар’і Волкавай захапіў чысцінёй сваіх галасоў. Трэба адзначыць, што яго ўдзельнікі не оперныя прафесіяналы, а ўлюбёныя ў музыку таленавітыя людзі. Незвычайная цішыня панавала ў зале падчас іх выступлення, абуджаючы ў гледачоў глыбокае духоўнае пачуццё.Бы ў храме пабывалі.
Словы прадстаўлення вядучай – і на сцэну літаральна “ўварваліся” хлопцы і дзяўчаты ў беларускіх народных касцюмах з абрадавага калектыву “Звоначкі”. Яго кіраўнік Юлія Малей – маладая, энергічная і нераўнадушная да беларускіх песень і танцаў. Перад гледачамі ж разгарнулася вядомая дзея з казой з каляднага абраду, дапоўненая народнымі песнямі і танцамі. Шкада толькі, што не ўсе гледачы захацелі прыняць ўдзел у гульні-танцы і дапамагчы маладым захавальнікам фальклору.
Са сваім нязменным кіраўніком Тамарай Калантай народны ансамбль народнай песні “Крынічанька” пад гукі народных інструментаў (кіраўнік — Таццяна Кудрашова з першых акордаў і слоў “зажёг” (не інакш) залу. А пад іх беларускую жартоўную песню “Самаварчык мой”, думаю, не аднаму з гледачоў так і карцела кінуцца ў скокі.
У процівагу ад убачанага раней нумара прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя “Любовь и ненависть”, падрыхтаваная ўдзельнікамі гуртка мастацкага чытання, якім кіруе малады спецыяліст Юлія Лоўчая. Тры дзяўчынкі са сцэны ў вершаванай форме разважалі пра вечныя пачуцці: каханне і нянавісць. Здавалася, яны адчувалі тое ж, што і героі паэмы. І гэтыя адчуванні перадаліся ў залу.
Сваё ўменне паказалі ўдзельнікі слыннага ўзорнага ансамбля эстраднага танца «ВераНіка», ідэйным натхняльнікам і галоўным рэжысёрам якога з’яўляецца Маргарыта Цветнікава. Ёю пастаўленыя танцы такія розныя па характары — па-дзіцячы непасрэдная полька «Танцуй са мной» і сур’ёзная харэаграфічная кампазіцыя «Дежа Вю». Любавацца – не налюбуешся, і касцюмамі, і адточанымі рухамі танцораў, і самой кампазіцыяй.
Вядомая ў Глыбокім і студыя «Архіў», якая рыхтуе маленькіх зорачак эстрады на вялікую сцэну. Таму заканамерным працягам канцэрта стала выстуленне яе выхаванцаў: Каці Закрэўскай, Паліны Лялюш, Алены Хурсы, Юліі Сцежкінай. Калі першыя дзве дзяўчынкі, Каця і Паліна, разам з танцавальнай групай паказалі тэатралізаваныя песні з харэаграфічнымі элементамі, то Алена і Юлія ў сваіх кампазіцыях поўнасцю раскрылі магымасці свайго голасу. У невялічкай зале ГЦК мікрафон быў ім лішні. Дарэчы, Паліна Лялюш і Каця Закрэўская свой вакальны талент прадэманстравалі падчас ўдзелу ў шаснаццатым фестывалі «Вясёлыя галасы», бо сталі абсалютнымі пераможцамі ў першай і другой адпаведна ўзроставых намінацыях.
Фінальная песня сабрала на сцэне творчы педагпгічны калектыў гарадскога Дома культуры: усяго шэсць чалавек, якія раскрываюць талент глыбоцкіх дзяцей і дарослых. Сапраўдная акадэмія мастацтваў!
P.S. Паважаная глыбоцкая публіка! Звяртаюся да тых, хто ў зімовы час так любіць і шкадуе сваю верхнюю вопратку, што падчас канцэрта не можа з ёй расстацца. Зала ГЦК зроблена не па такой тэхналогіі, каб ўсе мелі мачымасць любавацца і дзеяй на сцэне, і вашымі прыгожымі футравымі шляпамі. Для вас заўсёды працуе гардэроб. Паважайце, калі ласка, іншых гледачоў і працу артыстаў!

 

Обновлено 22.02.2012 09:54
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить