| Вильгельм Гольдербайн -- афганец |
|
|
| Автор: Галина Сутуло |
| 15.02.2012 08:54 |
У жыцці кожнага з нас ёсць радаснае і трывожнае, тое, аб чым хочацца гаварыць з ахвотай, і тое, што болем узрывае памяць, бо ў ёй маўклівымі крыжамі паўстаюць імёны і прозвішчы людзей, якіх паглынула афганская вайна.Радзімай Вільгельма Гольдэрбайна без перабольшвання можа лічыцца неабсяжны і шматнацыянальны Савецкі Саюз. Нарадзіўся ён на станцыі Балайзас Кемераўскай вобласці, вучыўся і сустракаў маладосць у казахскім Цалінаградзе. Адтуль быў прызваны на тэрміновую службу і, адмераўшы не адну тысячу вёрст, трапіў у Беларусь і стаў радавым 103-яй паветрана-дэсантнай дывізіі, што дыслацыравалася ў Баравусе-1. Менавіта пад час службы Вільгельм, сярэдні з трох братоў, вырашыў стаць кадравым ваенным і без нараканняў па загаду адпраўляўся ў любую дарогу.
У Афганістан Вільгельм Гольдэрбайн трапіў ў снежні 1980 года адразу пасля школы прапаршчыкаў, якую скончыў у літоўскім Гайжунаі. 103-я дывізія дыслацыравалася тады ў Кабуле – там і пачаліся ваенныя будні маладога камандзіра ўзвода. — Напачатку служылі ў каравуле, ахоўвалі савецкіх спецыялістаў. Пазней наш асобны зенітна-ракетны ўзвод разам з войскамі пяхоты ўдзельнічаў у наземных аперацыях: прачэсвалі кішлакі, сядзелі ў засадах. Часта нас адпраўлялі ў горы. Мы перакрывалі сцяжынкі і хады ў цяснінах, дзе павінны былі ісці душманы. Іншы раз бандфарміраванні налічвалі па пяць-шэсць тысяч чалавек. У такім выпадку выклікалі верталёт і здымалі засаду, бо што маглі зрабіць 15-20 салдат супраць такога войска? Для мяне, як для камандзіра, галоўным было не згубіць ніводнага салдата. Апошнія паўгода наш узвод ахоўваў Міністэрства абароны Афганістана, — расказвае Вільгельм Іванавіч. За час службы ў Кабуле Вільгельм двойчы прыязджаў у Баравуху, дзе яго чакала сям’я: жонка Валянціна, малады фатограф з глыбоцкай Жабінкі, і двое дзетак, якія нарадзіліся ў адзін, 1975-ы, год: у студзені — сын, у снежні – дачушка. У пісьмах з чужой далёкай краіны Вільгельм ніколі не выказваў трывогі, не пісаў аб складанасці і небяспецы ваенных будняў, а вось на радкі, асветленыя надзеяй аб хуткай сустрэчы, не скупіўся. Такія ж пісьмы, аб звычайным жыцці-быцці, пісаў ён і бацькам, якія нават не здагадваліся, у якім пекле знаходзіцца іх сын. У маі 1983 года Вільгельм Гольдэрбайн быў узнагароджаны медалём “За адвагу” , дэмабілізаваўся і вярнуўся ў Гайжунай. У Літве сям’я жыла да таго часу пакуль гаспадар па выслузе гадоў не выйшаў на пенсію. На календары — 1990 год. Час незразумелы і неспакойны: былы агульны дом пад назвай Савецкі Саюз распадаўся. Што іх чакала наперадзе, удалечыні ад родных мясцін, ніхто не ведаў. Вырашылі, што на радзіме жонкі сям’я знойдзе чаканыя спакой і ўпэўненасць у дні заўтрашнім. Так яно і сталася. У хуткім часе Вільгельм атрымаў у Глыбокім кватэру. Абжыліся. Выраслі, сталі на свае ногі дзеці, абзавяліся сем’ямі, падарылі дзядулю пяцёра ўнукаў – цяпер мужчын-Гольдэрбайнаў, лічы, добрая палова ўзвода. Дзеля іх жыве і працуе дзядуля Вільгельм, які лічыць, што галоўнае ў жыцці кожнага чалавека – мір, які трымаецца на чалавечай дабрыні і мудрасці. Галіна Сутула. Фота Андрэя Панкрата. |



Дзякуй за цудныя вершы! поспехаў...












У жыцці кожнага з нас ёсць радаснае і трывожнае, тое, аб чым хочацца гаварыць з ахвотай, і тое, што болем узрывае памяць, бо ў ёй маўклівымі крыжамі паўстаюць імёны і прозвішчы людзей, якіх паглынула афганская вайна.Радзімай Вільгельма Гольдэрбайна без перабольшвання можа лічыцца неабсяжны і шматнацыянальны Савецкі Саюз. Нарадзіўся ён на станцыі Балайзас Кемераўскай вобласці, вучыўся і сустракаў маладосць у казахскім Цалінаградзе. Адтуль быў прызваны на тэрміновую службу і, адмераўшы не адну тысячу вёрст, трапіў у Беларусь і стаў радавым 103-яй паветрана-дэсантнай дывізіі, што дыслацыравалася ў Баравусе-1. Менавіта пад час службы Вільгельм, сярэдні з трох братоў, вырашыў стаць кадравым ваенным і без нараканняў па загаду адпраўляўся ў любую дарогу.
У Афганістан Вільгельм Гольдэрбайн трапіў ў снежні 1980 года адразу пасля школы прапаршчыкаў, якую скончыў у літоўскім Гайжунаі. 103-я дывізія дыслацыравалася тады ў Кабуле – там і пачаліся ваенныя будні маладога камандзіра ўзвода.