Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 15 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.228
Сегодня: 21 Май 2012
Глубокские писатели презентовали свои книги в белорусских журналах "Полымя" и "Нёман" Печать E-mail
(1 Проголосовало)
Автор: Анатолий Зинкевич   
14.12.2011 15:55

У змесце восеньскіх нумароў гэтага года рэспубліканскіх літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў значацца імёны нашых землякоў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Жыгунова і Уладзіміра Савуліча.

Так, у вераснёўскім выпуску часопіса “Полымя”, у раздзеле “Крытыка і літаратуразнаўства” віцябчанін Міхаіл Кузьміч знаёміць чытачоў з творчасцю публіцыста і драматурга, уласнага карэспандэнта абласной газеты “Віцебскі рабочы” Уладзіміра Савуліча. Аўтар артыкула з вялікай павагай ставіцца да літаратурна-публіцыстычнай працы глыбоцкага пісьменніка, робячы асаблівы акцэнт на яго томік публіцыстыкі “Антэі Прыдзвіння” (2010 г.), за які на сёлетнім свяце беларускага пісьменства ў Ганцавічах Уладзімір Савуліч быў узнагароджаны першай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон”. Глыбока аналізуючы і высока ацэньваючы яго творчыя здабыткі, Міхаіл Кузьміч нямала ўвагі звяртае і на драматычныя творы нашага земляка. А ў дзявятым нумары другога аўтарытэтнага выдання нашай краіны, часопіса “Нёман”, змешчана нізка вершаў глыбоцкага журналіста Алеся Жыгунова ў перакладзе на рускую мову, таленавіта зробленым вядомай паэтэсай, старшынёй Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Красновай-Гусачэнка.
І раздзел “Паэзія” дзясятага, кастрычніцкага, нумара часопіса “Полымя” таксама ўпрыгожвае і ўзбагачае новая падборка вершаў Алеся Жыгунова “Мелодыі восені”. Пранізаныя шчырымі пачуццямі, лірычныя радкі паэта па-сапраўднаму палоняць чытацкае сэрца, напаўняючы яго чароўнай узвышана-ўрачыстай мелодыяй восені.
Анатоль ЗІНКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить