Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 15 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.227
Сегодня: 21 Май 2012
В Глубоком прошла районная конкурсная программа "Лучший по профессии" Печать E-mail
(0 Голосов)
Автор: Анатолий Зинкевич   
14.12.2011 15:50

Так супала, што раённая конкурсная праграма “Лепшы па прафесіі” з удзелам самых здольных маладых спецыялістаў, якія залічаны кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта ў перспектыўны кадравы рэзерв кіруючых работнікаў, праходзіла літаральна на наступны дзень пасля сустрэчы кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з прадстаўнікамі таленавітай творчай моладзі краіны. І праводзіць гэтую паралель, у пэўнай меры сімвалічную, сёння вельмі прыемна, бо кіраўніцтва нашага раёна надзвычай карпатліва, сапраўды па-дзяржаўнаму клапоціцца пра таленавітых, працавітых маладых людзей, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і валодаюць выдатнымі лідарскімі здольнасцямі, давяраючы ім важныя ўчасткі работы і вылучаючы на адказныя кіруючыя пасады.

Даючы высокую ацэнку прафесійных і дзелавых якасцяў усіх шасці ўдзельнікаў конкурснай праграмы, першы намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы конкурсу Віналій Пяткевіч справядліва заўважыў, што кожны з гэтых маладых спецыялістаў ужо варты таго, каб займаць, адпаведна свайму прафесійнаму выбару, пасаду кіруючага работніка. “Ва ўсялякім разе, — сказаў Віналій Мяфодзьевіч, — я яшчэ больш сцвердзіўся ў тым, што сёння ёсць каму пераймаць працоўную эстафету ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення Глыбоцкага раёна. Мы і зараз пераканаліся, якія нашы канкурсанты высокаадукаваныя і эрудзіраваныя. Яны выдатна арыентуюцца ў лабірынтах сучаснага імклівага жыцця”. І ўжо гаворачы непасрэдна пра конкурсныя заданні, Віналій Мяфодзьевіч заўважыў, наколькі цікавы, арыгінальны, мудры склад мыслення ў маладых спецыялістаў.

Яркім, захапляючым ад самага пачатку і да завяршэння  атрымалася конкурснае дзейства. Такім яго імкнуліся зрабіць непасрэдныя арганізатары начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Зібарава і галоўны спецыяліст гэтага аддзела Жанна Баранава, найпершыя іх памочнікі (яны ж вядучыя праграмы) начальнік аддзела па рабоце з моладдзю райвыканкама Таццяна Працук і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алеся Кашко, а таксама кіраўніцтва аддзела культуры райвыканкама і лепшыя глыбоцкія самадзейныя спевакі Жанна Нарыцына, Юлія Малей, Святлана Паляніна, Алёна Шурпік.
І калі на першым конкурсным этапе “Візітная картка” (самапрадстаўленне) па кожным з удзельнікаў конкурсу бачылася і адчувалася лёгкае хваляванне, то ў далейшым упэўненасць канкурсантаў нарастала. І спецыяліст аддзела разлікаў аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Таццяна Каляга, і  галоўны аграхімік Глыбоцкага раёна Уладзімір Лукашэнка, дырэктар філіяла “Чачалі” ПП “Аграбізнескансалт” Наталля Крупская, спецыяліст па маркетынгу Глыбоцкага філіяла РУП “Белтэлекам” Вадзім Салодкі, настаўніца замежнай мовы СШ №2 г. Глыбокае Алеся Лось і начальнік планавага аддзела Глыбоцкай ПМК-48 Дзяніс Цэдзік – кожны з іх выдатна ўпісваўся ў ролю кіраўніка той ці іншай галіны.
Найчасцей канкурсанты выкарыстоўвалі відэапрэзентацыі ў загадзя дадзеных заданнях (візітка і конкурс праектаў). На высокім узроўні яны былі падрыхтаваны ў Дзяніса Цэдзіка, Вадзіма Салодкага, Таццяны Калягі і Наталлі Крупскай. Зноў-такі, калі конкурсы візітак і праектаў, можна сказаць, пранізваў творчы пачатак, і ў іх былі закладзены элементы нейкага шоу, то адказаць абсалютна правільна на дзесяць тэставых заданняў і скласці рэзюмэ стала досыць сур’ёзным выпрабаваннем для маладых рэзервістаў. Каб даць правільны адказ, трэба было, па меншай меры, ведаць асновы менеджменту і сучаснай тэорыі кіравання. Нездарма і колькасць атрыманых балаў на гэтых этапах конкурсу найбольш рознілася з астатнімі.
Заключны конкурс цікавых ідэй і творчых праектаў “Мой родны край” дазволіў у значнай меры раскрыць творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка праграмы “Лепшы па прафесіі”. Нягледзячы на тое, што ўсе шасцёра выбралі вузкі напрамак дзейнасці – арганізацыя адпачынку і добраўпарадкаванне, — задумкі іх атрымаліся цікавымі і непаўторнымі. Таццяна Каляга выношвае мару аб стварэнні лагістычнага цэнтра ў Глыбокім, а на конкурс прадставіла больш сціплы і ўпаўне рэальны праект: зрабіць у нашым горадзе алею маладажонаў.
Малы па аб’ёму і зусім зямны праект атрымаўся ў Уладзіміра Лукашэнкі: будаўніцтва сваімі рукамі на беразе возера Бяглец прыгожай альтанкі. У Наталлі Крупскай сваё бачанне добраўпарадкавання берага (з боку вуліцы Савецкай) возера Вялікага з цікавымі элементамі, сугучнымі маючаму адбыцца ў 2012 годзе ў Глыбокім рэспубліканскаму святу беларускага пісьменства.
Бліснуў сваёй прафесійнай падрыхтоўкай Вадзім Салодкі, прапанаваўшы дзве больш рэальныя ідэі па стварэнні кафэ-караоке і аўтакінатэатра, чым будаўніцтва маладзёжнага цэнтра “Альтэрнатыва” (праект Алесі Лось). Сваім бачаннем рэканструкцыі і добраўпарадкавання парка Перамогі ў Глыбокім падзяліўся падсвільчанін Дзяніс Цэдзік.
Прысутныя ў зале гарадскога цэнтра культуры былі аднадушныя ў тым, што звання пераможцы конкурсу дастойныя ўсе шасцёра ўдзельнікаў. Ды ўсё ж налічэнне балаў прымусіла журы, у складзе якога разам з Віналем Мяфодзьевічам і Аленай Зібаравай знаходзіліся старшыня раённага савета старэйшын Валерый Акуленка, галоўны спецыяліст Віцебскага савета наймальнікаў Канстанцін Бурэнь, намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ “КупцовЪ” Марыя Давыдава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Міхаіл Чарапкоўскі, заняцца падлікамі і назваць пераможцу. Ёй стала Наталля Крупская, другім і трэцім прызёрамі, адпаведна, былі названыя Алена Лось і Таццяна Каляга.
Мужчынская палова канкурсантаў галантна прапусціла наперад прадстаўніц прыгожага полу. Разам з каштоўнымі падарункамі маладыя спецыялісты, якія значацца ў перспектыўным кадравым рэзерве, атрымалі і цёплыя віншаванні, і пажаданні ўдачы ў прафесійным удасканаленні, і шчаслівага шляху да поспеху.

НА ЗДЫМКУ: пасля фінальных акордаў конкурснай праграмы: маладыя спецыялісты Т. Каляга, В. Салодкі, У. Лукашэнка, Н. Крупская і Д. Цэзік з арганізатарамі мерапрыемства начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама А. Зібаравай (другая злева) і галоўным спецыялістам гэтага аддзела Ж. Баранавай (другая справа).

Анатоль ЗІНКЕВІЧ.
Фота Алены АДЭДЭДЖЫ. 

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить