Новости BELTA.BY

Афиша

Мой город

Опрос:

Как вы относитесь к субботникам?

Прогноз погоды

Астрология

Курсы валют

Курс белорусского рубля

Курсы валют в Витебске

Комментарии

Кто на сайте

Сейчас 16 гостей онлайн

Статистика посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня12
mod_vvisit_counterВчера74
mod_vvisit_counterЗа эту неделю12
mod_vvisit_counterПрошлая неделя769
mod_vvisit_counterЭтот месяц2020
mod_vvisit_counterПрошлый месяц3034
mod_vvisit_counterВсе дни40655

Ваш IP: 38.107.179.226
Сегодня: 21 Май 2012
Глубочане готовятся ко Дню белорусской письменности Печать E-mail
(0 Голосов)
Автор: Анна Капшуль   
28.12.2011 10:17

На мінулым тыдні ў раёне працаваў штаб па арганізацыі правядзення Дня беларускага пісьменства на Глыбоччыне. У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Пётр Гнуценка. Гэта першая нарада з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнага кіравання, якія непасрэдна будуць курыраваць работу па падрыхтоўцы да свята. Мы чакалі гэтага дня доўга, а таму сёння павінны зрабіць усё, каб дастойна падрыхтавацца да Дня пісьменства і, тым самым, пакінуць добры след у гісторыі нашага краю.

 

Лілія Ананіч акрэсліла патрабаванні да арганізацыі падрыхтоўчых работ. Зазначыла, што Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое праводзіцца кожную першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны “Аб святах і святочных днях”. Пачыналася яно ў Полацку і крочыць па нашай рэспубліцы без малога 20 гадоў. Праводзіць свята на Глыбоччыне – для нас вялікі гонар.
Лілія Станіславаўна пазнаёміла ўдзельнікаў раённага штаба з функцыямі аргкамітэта, які ствараецца на дзяржаўным узроўні і ў склад якога ўвойдуць першыя асобы – прадстаўнікі ўсіх органаў дзяржаўнай улады.
—Словам, уся краіна будзе рыхтаваць свята, — зазначыла Лілія Ананіч. – Але галоўнымі выканаўцамі ўсіх задач і планаў, якія будуць пастаўлены, з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Глыбоцкі раённы і Віцебскі абласны выканаўчыя камітэты. Мэта майго візіту на Глыбоччыну – зафіксаваць стан аб’ектаў і вызначыцца ў далейшай рабоце.
Лілія Ананіч расказала аб традыцыйных накірунках разгортвання свята. Галоўнае на ім – свята беларускага пісьменства, а значыць, беларускага грамадства, духоўнасці, беларускай нацыі, беларускай дзяржаўнасці ў сукупнасці са светам, які прадстаўляецца ўдзелам дыпламатычных дэлегацый. На свяце будзе прысутнічаць вялікая колькасць замежных пісьменнікаў і журналістаў.
Творчая праца ў нас павінна распачацца сёння. Чым хутчэй мы зробім напрацоўкі свята, тым больш часу будзе на іх увасабленне. Горад вялікі, хочацца каб як мага больш у ім было самых розных пляцовак: дзіцячых, спартыўных, маладзёжных…
Прамоўца звярнула ўвагу на гандаль кнігай у раёне, на тое, якія кнігі набываюцца для бібліятэк. На штабе разглядаліся пытанні прыёму і размяшчэння гасцей, забеспячэння правапарадку, выпуску друкаванай прадукцыі свята, работы ўстаноў культуры, адукацыі.
—Лічу, што ёсць усе магчымасці свята беларускага пісьменства ў Глыбокім правесці на высокім дзяржаўным узроўні. Бачу духоўны і душэўны настрой глыбачан, што не можа не радаваць. Хачу пажадаць жыхарам раёна міру, дабра і сіл на ўмацаванне рэгіёна,— сказала на развітанне Лілія Станіславаўна.
Старшыня райвыканкама Алег Морхат падзякаваў за ацэнку работы, пазнаёміў з асноўнымі характарыстыкамі раёна і планамі па падрыхтоўцы да Дня пісьменства. У ходзе работы штаба была зроблена прэзентацыя аб’ектаў, якія запланаваны да рэканструкцыі і будаўніцтва. Вялася размова па праектна-каштарыснай дакументацыі, фінансавым забеспячэнні.
Пасля завяршэння работы штаба госці разам са старшынёй райвыканкама Алегам Морхатам і яго намеснікам па сацыяльных пытаннях Галінай Унуковіч наведалі шэраг аб’ектаў горада, рэканструкцыя і будаўніцтва якіх прадугледжваецца да свята пісьменства.
У бліжэйшы час на базе нашага горада будзе праводзіцца выязны абласны штаб з удзелам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Косінца па пытаннях падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства.
Такім чынам, старт дадзены. На фініш выйдзем праз восем месяцаў – 2 верасня 2012 года, у Дзень беларускага пісьменства.
Ганна Капшуль.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить