Да акцыі пад назвай «Дрэва героя», якая будзе праходзіць у краіне з 26 сакавіка да 15 мая, могуць далучыцца і жыхары Глыбоччыны.

– Акцыя прысвечана памяці загінуўшых у месцах баявых дзеянняў воінаў. У яе рамках жыхары гарадоў і вёсак будуць садзіць дрэвы, закладваць паркі, алеі, сады, даглядаць ранейшыя пасадкі, наводзіць парадак на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, – гаворыць галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Артур Гапанёнак. – Падчас такіх мерапрыемстваў, праведзеных летась, было высаджана 488 тысяч дрэў і 669 тысяч кустоў, што склала адпаведна 123,6 і 153,8% да ўзроўню 2020 года.
Мы пракансультуем грамадзян і прадстаўнікоў прадпрыемстваў аб правілах удзелу ў акцыі і дапаможам арганізаваць пасадку. З пытаннямі можна звяртацца ў інспекцыю па тэлефонах: 5-48-12, 5-48-13.