Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў звання “Чалавек года Віцебшчыны-2021” прайшла ў Сафійскім саборы ў Полацку

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў  прайшла  15 сакавіка ў Сафійскім саборы ў Полацку.

Мерапрыемства пачалося  з выступлення старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, у якім ён зрабіў акцэнты на  абласных дасягненнях  у розных галінах і сферах дзейнасці. Затым Аляксандр Міхайлавіч павіншаваў заслужаных і паважаных працаўнікоў Віцебшчыны, чыя праца мацуе эканамічны дабрабыт і спрыяе развіццю рэгіёнаў  і  краіны ў цэлым.

Працягам цырымоніі стала ўручэнне ўзнагарод пяцідзесяці лепшым работнікам вобласці.

У намінацыі “Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка” Аляксандр Субоцін уручыў узнагароду начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандру Казаку.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам. У сценах Сафійскага сабора  прагучалі  класічныя творы – арыі, рамансы, уверцюры да балета — І. Баха, Г. Свірыдава, Я. Голанда, В Моцарта,  Ф. Брыксі і П. Флетчара у выкананні камернага аркестра “Еўропа-Цэнтр” пры ўдзеле арганіста, артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлавай і музыкантаў Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru