Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачанак са святам 8 Сакавіка!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Гэта не выпадковасць, што ён адзначаецца ў пачатку вясны, менавіта той шчаслівай пары, калі ўсё ажывае і распускаецца, калі людзі чакаюць цяпла і абнаўлення. Жанчына шмат у чым падобная на вясну: пяшчотай, мяккасцю, эмацыянальнасцю, насычанасцю пачуццяў.

Прырода надзяліла жанчын прыгажосцю і стваральнай энергіяй, жыццёвай мудрасцю і цярпеннем. Сіла і загадка жанчыны – у неверагодным уменні супрацьстаяць жыццёвым нягодам, захоўваць хатні ачаг і пры гэтым заставацца чулай і пяшчотнай.

Мы ганарымся вашымі поспехамі і дасягненнямі ў прафесійнай дзейнасці, захапляемся ўменнем ствараць утульнасць у сям’і. Вы ўражваеце сваёй душэўнай прыгажосцю і абаяннем, усяляеце надзею на лепшае і натхняеце на вялікія справы. Хай чароўная атмасфера свята, напоўненая свежасцю першых вясновых кветак, падзякай і клопатам блізкіх, акружае вас у любы дзень, а вясна прынясе мноства яркіх падзей і ўражанняў.

Хай побач з вамі заўсёды будзе надзейнае мужчынскае плячо, а ў доме пануюць гармонія і дабрабыт!

З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru