Шырокая, сонечная, спеўная, блінная Масленіца прайшла ў Глыбокім

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На цэнтральнай плошчы  6 сакавіка  працавала тэматычная пляцоўка “Адзіны дзень бяспекі”, у  рабоце якой прынялі ўдзел  спецыялісты і спецтэхніка ВУ ”Глыбокаегаз”,  Глыбоцкіх электрычных сетак,  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і  райаддзела Дэпартамента аховы, таварыства выратавання на водах і раённай бальніцы.

Мерапрыемства адкрыў Цар-Блін, які і быў  галоўнай дзеючай асобай свята. Ён удзельнічаў у тэатралізаваным выступленні, гукаў вясну, вёў спартыўныя спаборніцтвы, падчас якіх добраахвотнікі  спрабавалі залезці на высокі слуп і дастаць смачныя падарункі, падводзіў вынікі і ўзнагароджваў пераможцаў конкурсаў на лепшую тантамарэску (стэнд для фатаграфавання) і “Масленіца ідзе – усім радасць нясе” на арыгінальнае прадстаўленне свайго Цара-Бліна.

Да слова, жадаючых атрымаць прызы было шмат, а вось дацягнуцца да іх удалося толькі двум шчасліўчыкам. Імі аказаліся  глыбачанін, навучэнец Пастаўскага  вучылішча  Дзмітрый Карандзей і механізатар з  сельгаспрадпрыемства “Мнюта” Аляксандр Крыкштуль.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі ўстановы адукацыі горада, дзяржпрафліцэя, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат,  дзіцячая школа мастацтваў  і дзіцячая мастацкая  школа імя Я. Драздовіча, раённы Дом рамёстваў, цэнтр дзяцей і моладзі, прадпрымальнікі…

На працягу чатырох гадзін  пад залацістымі промнямі сакавіцкага сонейка Глыбокае спявала, танцавала, частавалася блінамі і рознымі прысмакамі.

Фінальным акордам стала цырымонія ўзнагароджання. У конкурсе на лепшую тантамарэску  першае месца занялі супрацоўнікі Глыбоцкага МКК, другое –  Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў, трэцяе раздзялілі  калектывы дзіцячага сада №2 і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У конкурсе на лепшае прадстаўленнне Цара-Бліна лідыравала Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў. На другім месцы – СШ №2 і дзіцячы сад №1 “Вішнёвая казка”. Трэцяе раздзялілі  Глыбоцкі МКК і дзіцячы сад №6. Пераможцы і ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru