Галасуе Азярэччына

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Выхавальніца  Азярэцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы, старшыня прафсаюзнага камітэта  навучальнай установы Наталля Жалткевіч галасуе за тое, каб адраджаліся вёскі, каб тут нараджалася больш дзетак, каб  весела і галасіста было ў дзіцячым садку і ў школах.

Аляксандр Франкоўскі, які працуе вальшчыкам у Глыбоцкім лясніцтве, аддаў свой голас за стабільную працу і гарантаваную бяспеку на беларускай зямлі.

У асноўны дзень галасавання свой голас за   мір, эканамічны і фінансавы дабрабыт і развіццё сяла аддаў былы намеснік дырэктара саўгаса “Азярцы” Сяргей Іванавіч Волкаў, які шмат гадоў быў старшынёй выбарчых камісій падчас правядзення  электаральных кампаній.

Людміла і Міхаіл Каліцкія з Азярцоў прыйшлі галасаваць дружнай шматдзетнай сямёй, дзе падрастаюць трое дзетак. Людміла Леанідаўна па прафесіі выхавальніца, муж  працуе ў Азярэцкай СШ. Муж і жонка жадаюць, каб дзеці не ведалі вайны, каб мелі права на атрыманне адукацыі, на працу, адпаведна прафесіі, каб працавалі дзеля шчаслівай будучыні сваёй краіны.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru