«Мір, суверэнітэт, сацыяльны клопат пра чалавека – базіс нашага грамадства»: старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца аб Пасланні Прэзідэнта

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

— У выступленні былі дадзены грунтоўныя тлумачэнні і каментарыі канцэптуальных асноў развіцця грамадства на перспектыву ў адпаведнасці з выклікамі часу і з улікам запытаў усіх слаёў насельніцтва, а таксама зададзены тры асноўныя пытанні беларускай нацыі. На іх кожны з нас павінен адказаць самастойна і зрабіць адпаведны выбар у дзень рэферэндуму.

Вера Міхайлаўна Цяліца.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі ўключала восем асноўных блокаў, якія адпавядаюць накірункам далейшага развіцця краіны. Акцэнт быў зроблены на нацыянальнай эканоміцы, а гэта дабрабыт кожнага з нас; на развіцці рэгіёнаў, якое скіравана на камфортнае пражыванне, стварэнне ўмоў для работы, адпачынку і на далейшае сціранне межаў паміж горадам і вёскай; на кадравай і сацыяльнай палітыцы, што дае кожнаму магчымасць прафесійнага росту і ахінае клопатам чалавека ад яго нараджэння да старасці; на міжнародную палітыку, у аснове якой міралюбівыя ўзаемаадносіны з краінамі-суседзямі; на нацыянальную бяспеку, якая з’яўляецца абярэгам суверэнітэту краіны і спакойнага жыцця грамадзян; на барацьбу са злачыннасцю, правапарушэннямі і карупцыяй, а гэта не што іншае, як шматвектарная сістэма аздараўлення грамадства ад негатыўных праяўленняў; на зменах у Канстытуцыю, якіх патрабуе час і знешнепалітычная сітуацыя. Усё проста, лагічна і зразумела. А каб мы маглі працаваць у абраных накірунках, нам усім, нягледзячы на ўзрост, прафесію, сацыяльны статус, патрэбны незалежнасць краіны, мір у ёй і клопат. Гэта, лічу, і ёсць тыя тры сістэмы каштоўнасцей, якіх не змяняе час.

Як старшыні раённага Савета дэпутатаў мне імпануе тэма развіцця рэгіёнаў, якому дзяржава аказвала і будзе аказваць падтрымку. Будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры, аграгарадкоў і перспектыўных населеных пунктаў, якія стануць “вёскамі будучыні”, развіццё дзелавой ініцыятывы сяльчан, вытворчасці і бізнесу – усё гэта рэальна. Старанна працуючы, мы можам і павінны ажыццявіць запланаванае.

Як жанчына і маці я толькі “за” захаванне сацыяльных гарантый маладым матулям, дзецям, інвалідам, адзінокім састарэлым. Не быць забытым, пакінутым на волю лёсу, мець матэрыяльную і маральную падтрымку – што можа быць важней?

Як для звычайнага грамадзяніна мне, як і мільёнам землякоў-беларусаў, патрэбна ўпэўненасць у тым, што класціся спаць і ўставаць буду пад мірным небам і пад гукі цішыні.

Дык ці гатовы мы працаваць дзеля абароны мірнага заўтра для нас і нашых дзяцей, дзеля незалежнасці Бацькаўшчыны і дзеля саміх сябе? Вось тыя тры пытанні-звароты да нацыі. Адказам на іх стане выбар кожнага з нас, зроблены ў дзень правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru