Паважаныя жыхары Глыбоччыны! З Нараджэннем Хрыстовым!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Раство – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і  высокіх ідэалаў маралі.

У гэтыя святочныя дні асабліва адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, якія ствараюць аснову чалавечага шчасця  і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.

Чароўнае святло Віфліемскай зоркі асвятляе  жыццёвы шлях кожнага чалавека, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні. Няхай гэтыя ўзнёслыя пачуцці заўсёды будуць з вамі, умацуюць веру і надзею ў вашых сем’ях.

Ад усяго сэрца  жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні, дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення, радасці, святочнага настрою.

Са святам!  З Нараджэннем Хрыстовым!

З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта   А.М. Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М. Цяліца.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru