#РЭФЕРЭНДУМ. Клеапатра Супранёнак: «Трэба кожнаму быць патрыётам, перажываць за сваю краіну»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Клеапатра СУПРАНЁНАК, дырэктар Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2020»:

Клеапатра Супранёнак.

 – Краіна, як і кожная сям’я, жыве па ўстаноўленых законах. Але мяняецца час, а разам з ім і мы. У залежнасці ад выклікаў сучаснасці мяняюцца нашы ўяўленні, запыты і патрабаванні. Гэта звычайны грамадскі працэс, і ён павінен знайсці адлюстраванне ў заканадаўстве. Але для гэтага не трэба мяняць фундаментальных асноў і сутнасці Канстытуцыі, дастаткова ўнесці карэктывы ў існуючыя законы і правілы. Каб яны задаволілі ўсіх нас, трэба кожнаму быць патрыётам, перажываць за сваю краіну і за парадак у ёй, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўнесці свае прапановы. Выніковы тэкст стане сумеснай работай грамадства дзеля далейшага яго развіцця.

Пажылыя людзі не павінны хвалявацца наконт таго, што застануцца без пенсіі, а хворыя, інваліды, маці-адзіночкі і шматдзетныя матулі – без матэрыяльнай падтрымкі. Сацыяльны вектар дзяржаўнай палітыкі не мяняецца: дапамога закладзена ў Асноўным Законе ад моманту нараджэння чалавека да глыбокай старасці. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца артыкулы 32 і 47. У іх прапісана права грамадзян на сацыяльнае забеспячэнне па ўзросце, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці ці кармільца; сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзяржава абавязуецца займацца сацыяльнай інтэграцыяй інвалідаў, стварэннем для іх даступнага асяроддзя, павышэннем якасці жыцця, падтрымкай сем’яў, у якіх пражываюць інваліды.

У асобную катэгорыю выдзелена моладзь, для якой, у адпаведнасці з новым артыкулам, будуць створаны ўмовы для духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага, фізічнага развіцця, для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў жыцці краіны, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Немалаважна для мяне, як для жанчыны, замацаванне інстытута сям’і і захаванне сямейных каштоўнасцей. Традыцыйная сям’я, у якой ёсць тата і мама, для нас спаконвечная традыцыя, і я лічу, што яе трэба ўмацоўваць.

Нам усім хочацца жыць у мірнай кране, працаваць па абранай спецыяльнасці, развіваць здольнасці, мацаваць сямейны дабрабыт, будаваць планы на перспектыву. Ажыццяўленне гэтых людскіх памкненняў і гарантуе Канстытуцыя, у тэкст якой унесены папраўкі і ўдакладненні.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru