Юная глыбачанка Паліна Жук ведае: новы год – гэта час, калі збываюцца мары

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У гэтым пераканалася  юная  глыбачанка  Паліна Жук, якая  ў пачатку зімы напісала пісьмо Дзядулю Марозу.

Хоць Паліна і верыць у цуды пад Новы год, візіт Дзядулі Мароза і Снягурачкі  стаў для яе прыемнай нечаканасцю. Разам з гэтымі казачнымі персанажамі ў госці да дзяўчынкі прыйшлі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Іна Голуб і яго  галоўны спецыяліст  Наталля Шуневіч.

—Кожны год у раёне праходзіць дабрачынная акцыя “Ёлачка жаданняў”. Прадпрыемствы, арганізацыі,  установы  бяруць пад сваю апеку маленькіх глыбачан, якія хварэюць, жывуць у няпоўных ці шматдзетных сем’ях і  становяцца для іх сапраўднымі чараўнікамі — выконваюць жаданні, напісаныя ў пісьмах. Сёлета мы далучыліся  да  дабрачыннай акцыі, бо лічым, што  рабіць-дарыць дабро  важна і патрэбна і што няма большага шчасця, чым бачыць  радасныя дзіцячыя  вочкі, — гаворыць намеснік старшыні райвыканкама Алена Баравік.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru