Глыбачан запрасілі ў “Зімовую казку”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Вечарам 28 снежня ў раённым Доме культуры прайшла святочная пераднавагодняя  праграма “Зімовая казка”. Падрыхтавалі яе  для глыбачан выхаванцы і настаўнікі Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Па казачным сюжэце кароль,  фея  і прадстаўніца турагенцтва  адправіліся ў кругасветнае падарожжа ў пошуках Дзеда Мароза і Снягурачкі. У канцэртнай праграме прагучалі вядомыя  музычныя творы  краін, праз якія пралягаў  маршрут. Іх выконвалі юныя скрыпачы, піяністы, гітарысты і іх настаўнікі. Прагучалі  песні ў сольным выкананні. Удзельнікі ансамбля “Усмешкаі” выканалі  задорныя  танцавальныя кампазіцыі. Дзед Мароз і Снягурачка, якія прыйшлі на свята, частавалі юных творцаў цукеркамі. Усіх прысутных з Новым годам і Калядамі  павіншавалі, пажадалі здароўя і жыцця, напоўненага песнямі,  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч і дырэктар  дзіцячай школы мастацтваў Наталля Барыла.

Яркае, вясёлае, музычнае свята падарыла добры настрой і маленькім, і дарослым гледачам.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru