У пяцёрцы пераможцаў конкурсу “Пазнай Беларусь” – прафесіяналы Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

17 снежня ў спартыўным комплексе “Чыжоўка-Арэна” ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XIX  рэспубліканскага  турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”.

На ўдзел у ім было пададзена больш за 1300 заяў у 13 намінацыях, у  фінал вышлі каля трохсот  удзельнікаў, якія і былі запрошаны на мерапрыемства.

Лаўрэатам конкурсу ў паднамінацыі “Інавацыйны падыход” намінацыі “Аграэкасядзіба года” стала гаспадыня аграсядзібы “Краіна мар” з вёскі Хралы Аксана Лашкевіч. Дыпламантам гэтай жа намінацыі ў паднамінацыі “Этнакультура” прызнана Наталля Мельнічэнка.

У намінацыі “Санаторый года” ўзнагароду атрымаў прадстаўнік  санаторыя “Пліса”.

У  паднамінацыі “Літаратурны твор” намінацыі “Мой родны кут” пераможцай стала дзевяцікласніца  Падсвільскай  школы Паліна Пасюк, якая прадставіла на суд журы два эсэ. Узнагароду за дачку атрымала яе мама, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея Таццяна Іосіфаўна Пасюк.

Напрацягу года супрацоўнікі  “Весніка Глыбоччыны” расказвалі пра новыя аграсядзібы, іх гаспадароў, пра інавацыцйныя падыходы ў сферы сельскага турызму, накіраваныя на яго развіццё, асвятлялі мерапрыемствы пазнавальна-турыстычнай накіраванасці, якія праходзілі ў рамках рэалізацыі міжнародных праектаў, рыхтавалі  інтэрв’ю з супрацоўнікамі сектара спорту і турызму і ў выніку былі ўзнагароджаны граматай у паднамінацыі “Рэгіянальныя   друкаваныя СМІ” ў намінацыі “Матэрыял года”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru