Супрацоўнікі газеты правялі падпісную акцыю ў раённым вузле паштовай сувязі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Супрацоўнікі раённай газеты правялі падпісную акцыю ў раённым вузле паштовай сувязі па вуліцы Леніна, 8 у Глыбокім. Яны  расказвалі патэнцыяльным падпісчыкам  пра ўмовы  ўдзелу ў розыгрышы трох фотасесій, цікавіліся, матэрыялы  якой тэматыкі   больш падабаюцца падпісчыкам, слухалі прапановы і заўвагі.

За час правядзення рэкламнай акцыі  падпіску на “Веснік Глыбоччыны”  аформілі 12  жыхароў раёна,  з якіх  двое  падпісаліся  адразу на паўгода, дзевяць – на квартал, адзін – на месяц.  Мужчыны і жанчыны, у асноўным пенсійнага ўзросту, з’яўляюцца нашымі даўнімі падпісчыкамі, сябруюць з газетай  па 30-40 гадоў, і навіны пра жыццё раёна пазнаюць менавіта  ад нас.

Ганна Попель, напрыклад, былы медыцынскі работнік з 30-гадовым стажам. Яна да цяперашняга цікавіцца работай сваіх калег, чытае пра іх у “раёнцы” і радуецца пазітыўным зменам, якія адбываюцца ў сферы аховы здароўя.

Наш чытач Пётр Дылевіч, які  працуе ў  райаддзеле Дэпартамента аховы МУ, які быў адным з герояў перадсвяточнага нумара да Дня абаронцаў Айчыны. Мужчына  прызнаўся, што сёлета  ў кастрычніку  яны з жонкай адзначылі 41 год сумеснага жыцця і пахваліўся, што з выбарам не памыліўся – такіх жанчын, як яго жонка,  больш няма. Хочацца толькі парадавацца, што муж і жонка Дылевічы праз чатыры дзясяткі гадоў пранеслі сваё каханне, не страціўшы маладога пачуцця, чаму могуць радавацца і  чым павінны ганарыцца.

У той дзень аформіла падпіску на “Веснік Глыбоччыны” і музычны кіраўнік народнага хора ветэранаў “Маналіт” Тамара Калантай. Жанчына адпрацавала ў сферы культуры не адно дзесяцігоддзе і цяпер у  творчым страі і на творчай перадавой – радуе сваімі выступленнямі, працуе з ветэранамі, арганізуе для іх  сустрэчы і  мерапрыемствы.

Звяртаем увагу, што кожны наш падпісчык можа стаць удзельнікам конкурсу. Для гэтага трэба  да Новага года   прадставіць  у рэдакцыю (вуліца Чырвонаармейская, 2) падпісныя квітанцыі на квартал, якія і будуць удзельнічаць у розыгрышы  фотасесій. Пераможцы будуць аб’яўлены ў пачатку 2022 года. І напамінаем, што падпісная кампанія працягваецца. Хто яшчэ не аформіў падпіску – паспяшайцеся  і заставайцеся з намі ў Новым годзе!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru