Запрашаем гасцей і жыхароў Глыбокага на «Восеньскі кірмаш»!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У нядзелю, 26 верасня, з 10.00 до 14.00 на цэнтральнай плошчы ў Глыбокім пройдзе восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. У гэты час будуць працаваць гандлёвыя рады прамысловых, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, сялянска-фермерскіх гаспадарак, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Запрашаем гасцей і жыхароў нашага горада і раёна за пакупкамі. На кірмашы можна будзе зрабіць запасы на зіму – купіць гародніну і садавіну, а таксама рыбу, мяса, мёд, прадукцыю прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Будуць прадстаўлены і нехарчовыя тавары.

У праграме таксама – конкурс сярод прадпрыемстваў і арганізацый горада “Восеньскі марафон”, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Глыбоцкага раёна, бяспройгрышная латарэя “Шчаслівы выпадак”. Будзе працаваць выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а для дзяцей – гульнявая пляцоўка “Восеньскія забавы”.

Усе, хто жадае прыняць удзел у гандлёвых радах на кірмашы, могуць звяртацца па тэлефоне 2-58-54.

Аргкамітэт.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru