Маленькія глыбачане сплялі беларускія абярэгі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У госці да маленькіх “Зорачак” (так паэтычна называецца група ў дзіцячым №1 г. Глыбокае “Вішнёвая казка”) завіталі метадысты Дома рамёстваў Юлія Арэхава і Алена Дабравольская.  Знаёмства дзетак са спрадвечнай традыцыяй пляцення паясоў майстры прымеркавалі да Дня народнага адзінства.

– “Беларускі пояс яднае і аберагае” – так мы назвалі наш  майстар-клас, – тлумачыць Алена.  – Першае, што мы зрабілі, каб выхаванцы групы “Зорачкі” адчулі сябе маленькімі беларусамі, – апранулі іх у народныя касцюмы. Таксама дзяўчаткам адзелі вяночкі, хлапчукам – саламяныя капелюшы. А потым расказалі, якім моцным абярэгам лічыцца  ў беларусаў плецены пояс  і разам з імі сплялі. Дзеткі працавалі па парах, а потым са сваімі сплеценымі паясамі аб’ядналіся  ў круг. Моцны абярэг атрымаўся! Беларускі пояс яднае і аберагае.

Фота прадастаўлена Аленай Дабравольскай.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru