У школах Глыбоччыны празвінеў першы званок

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

З першым вераснёўскім дожджыкам сустрэлі  Дзень ведаў школьнікі Глыбоччыны. Восеньскія кроплі – на добры пачатак спраў, на плённы новы навучальны год.

Тое, што ўрачыстыя лінейкі перамясціліся са школьнага двара ў будынкі школы, – адзіная акалічнасць, якая засмучала ўсіх удзельнікаў дзейства. Але ж усё астатняе было традыцыйным і святочным.

З пачаткам навучальнага года на ўсіх першавераснёўскіх лінейках Глыбоччыны віншавалі запрошаныя госці: прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, дэпутацкага корпуса, кіруючых работнікаў шэфскіх арганізацый, грамадскіх арганізацый, сілавых структур. Словы пажаданняў гучалі і ад дырэктароў школ, ад бацькоў вучняў. У цэнтры ўвагі былі першакласнікі і іх першыя настаўніцы, выпускнікі. Яны таксама віншавалі ўсіх з Днём ведаў.

А першы званок паклікаў на першы ўрок, прысвечаны Году народнага адзінства.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru