Праграма XXVІІI Дня беларускага пісьменства ў Капылі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сёлета 4-5 верасня ў Капылі пройдзе XXVIII Дзень беларускага пісьменства. Праграма рэспубліканскага свята надзвычай разнастайная і насычаная.

1 верасня, у сталіцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы распачынаецца Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга, які праходзіць пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Удзельнікі экспедыцыі наведаюць шэраг населеных пунктаў Брэсцкай і Мінскай абласцей. А завяршыцца экспедыцыя 5 верасня ў Капылі.

У сталіцы XXVIII Дня беларускага пісьменства свята пачне набіраць абароты ў суботу, 4 верасня.

ПРАГРАМА свята:

4 верасня

11.00-19.00ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:
”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“;
”Традыцыі і сучаснасць“ – выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі;
”Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
”Слова пісьменніка“ – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
”17 верасня – Дзень народнага адзінства“ – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава)
Р-61
14.00–15.00Таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучняў г. Капыля
Стадыён ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, вул. Партызанская, 10а
16.00-18.00Імпрэза ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі
“Квітней, Радзіма, і яе народ”
Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4

5 верасня

8.30Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан. Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай  экспедыцыі ”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Капыля ўдзельнікаў экспедыцыі.
Храм Ушэсця Гасподняга
10.00-19.00ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:
”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“;
”Традыцыі і сучаснасць выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі. Дэманстрацыя абраду ”Цары“, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе. Гатоўка і дэгустацыя беларускіх страў;
”Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
”Слова пісьменніка“ – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
”17 верасня – Дзень народнага адзінства“ – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава)
                                                                                                        Р-61
10.00-18.00Квэст-гульня “Капыльскі рог”
Пляцоўка каля Капыльскага краязнаўчага музея, пл. Леніна, 4
10.00-18.00Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе:
кніжная выстава “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”;
прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”; прэзентацыя віртуальных праектаў: “Кузьма Чорны – маладняковец” (сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям “Бацькаўшчына” Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”); “Ян Скрыган – маладняковец” (сумесна з філіялам ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Капыльскага раёна“)
Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл.Леніна, 4
10.30-10.45Адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму
Вул. Жылуновіча
10.50-11.05Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта
з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства

”Паштовы павільён“, Р-61
11.10-11.30Адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі
Парк, пл. Леніна
11.30-11.50Узнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Малая радзіма вялікіх людзей”, прысвечанага творчасці пісьменнікаў Капыльшчыны
Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4
12.00-14.00УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Галоўная сцэна, пл. Леніна
14.00-15.30Паэтычна-музычная кампазіцыя “Беларусь, мы з табою – адзіны!” грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Галоўная сцэна, пл. Леніна
14.00-15.00Правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Лаўскі бой”
Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00Пляцоўка ”Літаратурнае кафэ“:
літаратурна-музычная кампазіцыя ”Песняры беларускага слова“ (прысвечана творчасці беларускіх паэтаў);
”Літаратурны батл“; выступленне ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“; інтэрактыў ”Літаратурная мазаіка“ (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.)
Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна
Пляцоўка “Літаратурны зэдлік“: любы жадаючы зможа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемства
Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна
10.00-19.00Абласны фестываль гульні і гумару ”Капыльскія пацехі“
з удзелам тэатраў гульні і гумару Мінскай вобласці і іншых абласцей рэспублікі:

тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў Мінскай вобласці; гумарыстычная праграма народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“
Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00Пляцоўка ”Паштовы павільён (РУП паштовай сувязі ”Мінскаблпошта“):
старт праекта ў фармаце пасткросінгуПаштоўка.БЕЛ“  (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП ”Белпошта“); экспазіцыя паштовай прадукцыі; выстава картак для пасткросінга;
дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў; тэматычная фотазона
”Паштовы павільён“, вул. Партызанская
10.00-19.00Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Рамесніцкі гасцінец“ пры ўдзеле ГА ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“
вул. Жылуновіча, Р 61
10.00-19.00Сцэнічная пляцоўка ”Роднае слова, родныя песні“:
выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцах
Рыначная плошча
10.00-19.00ART-квартал ”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына“:
паказ спектакляў лялечных тэатраў ”Батлейка“;
прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.)
Рыначная плошча
10.00-19.00Пляцоўка ”З гульнёй праз стагоддзі“ – інтэрактыўныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульні
Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00Дзіцячая пляцоўка:
інтэрактыўная экспазіцыя дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці;
Тэрыторыя перад райвыканкамам
мастацкі пленэр навучэнцаў ДУА ”Капыльская дзіцячая школа мастацтваў“; квэст-гульні, атракцыёны
Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00Выстава ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці “Міншчына- міні”, “Міншчына-літаратурная”
вул. Партызанская
10.00-19.00Тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе арганізавана ўстановай ”Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны“ з ужываннем музейнага мабільнага комплексу, установай ”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры“ з выкарыстаннем літаратурных экспазіцый і Саюза мастакоў з выставай ”Мірны час“
вул. Жылуновіча
10.00-19.00Праца спартыўных пляцовак:
ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс“:
спаборніцтвы па міні-футболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў; спаборніцтвы па кулявой стральбе і дартсу; паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў ДУ ”Капыльская СДЮШАР“ (аддзяленне “Біятлон”) на лыжа-ролернай трасе; спаборніцтвы па футболу сярод вучняў;
праца футбольнай і баскетбольнай пляцовак;
спартыўная пляцоўка па вул. Максіма Горкага:
фестываль маладзёжных каманд па воркауту;
турнір па стрытболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў
19.30-21.00ЗАКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Галоўная сцэна, пл. Леніна

Традыцыйна ў рамках Дня беларускага пісьменства:

у Палацы Рэспублікі адбудзецца міжнародны круглы стол “Адзінства гуманітарнай прасторы”, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

базе сярэдняй школы № 2 горада Капыля пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, арганізаваная Міністэрствам інфармацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru