Хлебаробаў-тысячнікаў павіншавалі на Глыбоччыне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Завяршаецца раённае спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на жніве, якое штогод арганізуе райкам прафсаюза работнікаў АПК. Камбайнеры-тысячнікі, якіх у нашым раёне на сённяшні дзень трое, ужо атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У аўторак на гэтым тыдні прафсаюзныя лідары раёна павіншавалі з намалочанай тысячай механізатара УП “Мнюта” Алега Шынкевіча.

А ў чацвер падзякі за шчырую працу прымалі ад кіраўніка раёна камбайнеры УП “За Радзіму” Сяргей Сямашка і Міхаіл Кушнярэвіч.

Сяргей Казіміравіч і Міхаіл Іванавіч – вопытныя механізатары, якія штогод і на сяўбе, і на жніве, і падчас нарыхтоўкі кармоў – у кагорце лідараў і пераможцаў. Уручаючы ўзнагароды, старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі падзякаваў ім за працу, пажадаў не страчваць заваяваных пазіцый, каб у наступным годзе на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2022”, які пройдзе ў нас, у Глыбокім, таксама быць у ліку ўзнагароджаных.

Моцна паціснуў руку і ў каторы раз выказаў камбайнерам-тысячнікам словы падзякі за добрасумленную працу дырэктар УП “За Радзіму” Тадэвуш Зяновіч. Да віншаванняў і найлепшых пажаданняў далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч.

Па традыцыі, механізатары атрымалі падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама і грашовыя прэміі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru