Руплівым пчалярам Глыбоччыны — узнагароды, падарункі, песні

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Свята праходзіла пад песні і  пчаліны карагод. Пчолкі танцавалі на сцэне, пчолкі ляталі над мядовымі пачастункамі, якія прапаноўвалі гасцям свята руплівыя мясцовыя пчаляры іх калегі з Полацкага і Міёрскага раёнаў.

Тэматычныя работы падрыхтавалі да свята юныя выхаванцы школы  мастацтваў імя Язэпа Драздовіча пад кіраўніцтвам Жанны Балабуевай.

Цэнтральнай дзеяй свята  стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пчаляроў, які быў арганізаваны ў рамках рэалізацыі Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, Беларусь”. Сертыфікаты ўдзельнікаў і дыпломы атрымалі 20 пчалаводаў Глыбоччыны. Падзякамі за садзейнічанне ў правядзенне конкурсу  ўзнагароджаны  6 чалавек. 

Дэбютным канцэртным нумарам стала  песня, прысвечаная пчалаводам,  на словы і  музыку мясцовых аўтараў у выкананні Аляксея Чэбана. Затым пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў спаборнічалі пчаляры-пачаткоўцы. Яны адказвалі на пытанні вядучых, выконвалі практычныя заданні, паказвалі, як справіліся з дамашнім заданнем – рэкламай  глыбоцкага мёду. Традыцыйны абрад распячаткі мядовай рамкі правёў пчаляр Алег Храпавіцкі.

Пасля гэтага пчолкі-дзяўчынкі пачаставалі свежым медам прысутных на свяце. Правялі вядучыя і аукцыён мёду. Заробленыя сродкі былі перададзены на патрэбы манастыра. Завяршылася свята на вясёлай музычнай ноце.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru