У Глыбокім па вуліцы Паўночнай, 35 будуецца новы 60-кватэрны жылы дом

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У планах  будаўнікоў  Глыбоцкай  ПМК-48  – здаць яго ў эксплуатацыю ў лістападзе бягучага года.

Са слоў вытворцы работ Дзмітрыя Шынкевіча, кожны дзень  на аб’екце працуюць  каля  60 чалавек   прадпрыемства,  якія  праводзяць сістэмы вода- і газазабеспячэння, каналізацыі і вентыляцыі. Уцяпленнем фасада заняты  рабочыя прыватнага прадпрыемства “ВалПі”, а аддзелачнымі работамі  — спецыялісты “РэгіёнбудПолацк”.

– Надвор’е спрыяльнае, будматэрыяламі забяспечаны,  працуем па графіку і, думаю,   нам удасца падарыць шасцідзесяці сем’ям Глыбоччыны  чаканы імі пераднавагодні  падарунак:  магчымасць справіць наваселле ў  сваіх новых кватэрах, — сказаў Дзмітрый Аляксандравіч.

Больш падрабязны матэрыял, прысвечаны  прафесійнаму святу будаўнікоў, чытайце  ў №62 “Весніка Глыбоччыны” за 7 жніўня.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru