У Глыбокім прайшла сотая рэгістрацыя дзіцяці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (5 оценок, среднее: 4,00 из 5)
Загрузка...

Памятным стаў пачатак дзявятага “Вішнёвага фестывалю” для маленькай глыбачанкі Соф’і Ляшкевіч. Пра адметную падзею ёй праз колькі гадоў раскажуць мама Ірына, тата Андрэй і сястрычка Кацюша, бо Сонечцы ў тое сонечнае вішнёвае свята ўсяго 10 дзён споўнілася.

Што ж адбылося ў чацвер, 22 ліпеня? У аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы сям’і Ляшкевіч уручылі першы дакумент іх дачушкі Соф’і. Урачыстасць прайшла з нагоды рэгістрацыі 100-га дзіцяці на Глыбоччыне ў гэтым годзе. 

– Гэта заўсёды свята, знамянальная падзея не толькі для канкрэтнай сям’і, але і для ўсёй нашай рэспублікі. 13 ліпеня 2021 года ў нашым горадзе адбылася радасная падзея: у 14 гадзін 45 мінут у радзільным аддзяленні Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы нарадзілася дачка ў сям’і Ляшкевіча Андрэя і Ірыны. Яна з’яўляецца другім дзіцяці ў сям’і. Першынец  – дачка Кацярына — з’явілася на свет 30 снежня 2016 года, –  урачыстую цырымонію распачала начальнік аддзела ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама Святлана Ігнатовіч.

Святлана Міхайлаўна павіншавала галоўных герояў, уручыла першыя дакументы бацькам нованародажанай і вішнёвыя памятныя падарункі. Да віншаванняў далучыліся і запрошаныя госці: прадстаўнікі райвыканкама, маладзёжнай грамадскай арганізацыі, Цэнтра банкаўскіх паслуг №239 г. Глыбокае ААТ “Белаграпрамбанк”.

Расці вялікай, Сонечка!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru