У Глыбокім прайшоў фестываль сямейнага спорту “Ад малога да вялікага”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (5 оценок, среднее: 2,20 из 5)
Загрузка...

Вечарам 23 ліпеня, на гарадскім стадыёне было людна:  тут сабраліся спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх арганізацый, удзельнікі і гледачы спартыўнага шоу.

У якасці ганаровага госця на свяце прысутнічала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Лазаронак.  Спартсменаў усіх узростаў і гледачоў  вітала загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зяваліч, якая разам з Анастасіяй Развадоўскай  адкрывалі фестываль.

У праграме свята былі  забегі  паўзункоў,  дзетак ва ўзросце ад 6 месяцаў да году, хадункоў (ад 2 да 3 гадоў), таптуноў (ад 4 да 5 гадоў),  бегуноў – для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, “Забег кігурумі”, у якім прымалі ўдзел   13-14 гадовыя падлеткі, “Забег  цінейджэраў”  для юнакоў і дзяўчат, забегі мамачак, татаў, бабуляў і дзядуляў, алімпіёнікаў і гуру.

Былі на свяце і маскоўскія госці – вулічны тэатр Мікалая Чалнакова “Цырк у маім сакваяжы”, які падрыхтаваў  інтэр-актыўны спектакль для дзяцей і дарослых.

У рамках усяго свята праходзіла дабрачынная акцыя “Выратавальная вішанька”, у ходзе якой нераўнадушныя да чужой бяды людзі збіралі сродкі на лячэнне і рэабілітацыю Аляксея Гараніна.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru