У Глыбокім на вуліцы Савецкай адчыніўся магазін “Капеечка”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,00 из 5)
Загрузка...

Сёння, 23 ліпеня, у 12 гадзін дня на вуліцы Савецкай, 96  на месцы былога магазіна “Прыазёрны” адчынілася “Капеечка”.

— Гэта ўжо сёмы па ліку магазін “Капеечка”, які працуе ў Глыбокім. Тут прадстаўлены і харчовыя, і прамысловыя тавары. Кожны тыдзень пэўныя групы тавараў будуць прадавацца па акцыях, а гэта значыць са скідкамі, — сказала намеснік рэагіянальнага ўпраўляючага Вольга Ракіцкая.

Ператварыць адкрыццё магазіна ў свята дапамаглі супрацоўнікі прыватнай кампаніі “Вясёлая сямейка”, якія арганізавалі для маленькіх пакупнікоў паўтарагадзінную забаўляльную праграму з конкурсамі, мыльнымі пульхірамі, аквагрымам і азотным шоу. Дзецям бясплатна раздавалі шары і прадставілі  магчымасць  сфатаграфавацца на памяць з любімымі роставымі лялькамі.

У дзень адкрыцця дзейнічала акцыя: той, хто купляў тавараў больш, чым на 20 рублёў, мог узяць тавар за капейку. Капеечным таварам былі мучныя вырабы,  семачкі, падушачкі кава з малаком, малочны шакалад, мінеральная вада, ліманад.

Жыхары мікрараёна прыватнай пабудовы задаволены адкрыццём магазіна крокавай даступнасці і асартыментам прадстаўленай там прадукцыі.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru