Глыбоцкія “вішнёвыя” прывітанні разляцеліся па Беларусі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,00 из 5)
Загрузка...

22 ліпеня ў імянной  рэзідэнцыі каралевы, якая размяшчаецца на набярэжнай возера Кагальнае, прайшла прэстыж-сустрэча “У гасцях у Вішнёвай Каралевы».

У рамках мерапрыемства, якое вялі Вішнёвая Каралева, барон Мюнхгаўзен з прынцэсамі-вішанькамі, прайшло гашэнне паштовай маркі з выявай герба Глыбокага,  спецыяльна падрыхтаванай РУП “Белпошта” да фестывалю.

У той дзень паштоўкі з “вішнёвым” штэмпелем у рамках праводзімай Глыбоцкім вузлом паштовай сувязі акцыі “Вішнёвае прывітанне” можна было  бясплатна адправіць сябрам, родным і знаёмым у любы куточак Беларусі. Гэтую магчымасць скарысталі глыбачане,  госці з Кітая, расійскага Уварава, гарадоў Беларусі і суседніх раёнаў.

Госці з Уварава.
Госці з Кітая.

На тэрыторыі рэзідэнцыі была арганізавана выстава маляваных дываноў  загадчыка Глыбоцкага Дома рамёстваў Святланы Скавыркі. Метадыст гэтай установы Юлія Арэхава і Святлана Скавырка правялі  майстар-класы па вырабу “вішнёвых” шпакоў і маляванні сувенірных вішань.

Музычныя падарункі прысутным на свяце дарылі  Валянціна  Пятроўская,  Валерый Мурзіч, Таццяна Федаровіч і Сафія Спірковіч, Тадэвуш Бельскі, Валянціна Шнітко і Юлія Фенько.

Юная паварыха, вучаніца СШ №1 горада Аліна Мядзелец, разам з памочніцамі-вішанькамі, выхаванцамі  аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам  Святланы Сталяровай, частавалі гасцей смачным свежым вішнём варэннем.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru