Завяршыўся аб’езд пасек Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

16 ліпеня ўдзельнікі Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь” разам з адміністратарам Праекта Міхаілам Арэхавым, старшынямі Залескага і Псуеўскага сельвыканкамаў Барысам Зайцам і Аляксандрам Гілём адправіліся ў завяршальны аб’езд па пасеках раёна, арганізаваны ў рамках конкурсу пчаляроў.

Маршрут рэйда пралягаў па тэрыторыях Пліскага, Ломашаўскага. Празароцкага і Псуеўскага сельскіх саветаў.

Мы пабывалі  на пасецы санаторна-курортнага комплекса “Пліса” ў пчаляра  Івана Дармачонка, які з’яўляецца намеснікам старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчалаводы”, друкуецца з навуковымі артыкуламі ў часопісе “Гаспадар” і праводзіць навучанне для пачаткоўцаў пчалярскай справы.

На пасецы ў вёсцы Сяменчыкі замест гаспадара Пятра Кавалеўскага нас  сустракаў  і рабіў экскурсійны агляд  яго  брат  Павел.  

У ліку пяці пчаляроў, з якімі пазнаёміліся падчас аб’езду, была і прыгажуня-гаспадыня Вольга Франскевіч, былы работнік банка, мінчанка, якая рэалізуе ў Празароках  свой першы ў жыцці  самастойны праект.

Затым  дарога прывяла нас  на радзіму Ігната Буйніцкага, у вёску Палевачы, дзе гаспадарыць Сяргей Радзюш. Працавіты, акуратны, старанны, ён працягвае справу, распачатую дзедам і бацькам.

І завяршыўся аб’езд на пасецы ў Андрэя Гінько. Малады чалавек  не толькі  руплівы гаспадар і вопытны пчаляр, але і чалавек, які любіць гісторыю, краязнаўства, збірае артэфакты мінулага і стварае на сваім участку своеасаблівы музей Часу.

У кожнага з гэтых людзей свае шляхі і падыходы да справы, абсталяванне і прыстасаванні, але аб’ядноўвае іх адно – любімы занятак: пчалярства для душы і для папаўнення сямейнага бюджэту.

Больш падрабязна пра развіццё пчалярства на Глыбоччыне чытайце ў газеце “Веснік Глыбоччыны”. Мы нагадваем, што ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў рамках правядзення Мядовага спасу 14 жніўня.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru