“Вішнёвы фестываль” гасцяваў на “Славянскім базары” ў Віцебску

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Маляўнічую дэлегацыю з вішнёвай сталіцы сустракалі ў фестывальным Віцебску 15 ліпеня. На “Славянскі базар” Вішнёвая Каралева (Валянціна Шымко) завітала са сваёй світай: Баронам Мюнхгаўзенам (Валерый Мурзіч), дзяўчатамі-вішанькамі (Сафія Спірковіч, Кацярына Глябкоўская, Таццяна Федаровіч і Марыя Рабіза з вакальнага гурта “Глыбоцкія дзяўчаты”) і… Шпаком (Марына Сіманковіч). І ўсё для таго, каб запрасіць гасцей паўночнай сталіцы ў вішнёвую!

– Упершыню на нашай тэматычнай пляцоўцы, якая штогод прадстаўляе брэнд Глыбоччыны – “Вішнёвы фестываль”, мы знаёмім  з новым. Год таму дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прагаласавалі за сімвал  нашага  раёна – птушку. І ім стаў шпак звычайны. І сёння прадстаўлены новы брэнд прыбавіў святочнага настрою! Шпака малявалі, ляпілі з гліны, з ім гулялі. Шпак нават стаўкі прымаў на забегі “вишнёвых улиток”, якія таксама праводзілі ўпершыню ў рамках “Славянскага базару”, – расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Карніловіч. – Арыгінальна паказалі мы яшчэ адзін наш брэнд – “згушчонку”, якая размясцілася ў музейнай экспазіцыі. 

І да самага святочнага вечара на глыбоцкім падвор’і прымалі гасцей. Сустракаў усіх Вішнёвік – сімвал дабрыні і дабрачыннасці. Забегі “вішнёвых хутканогіх” стартавалі адзін за адным. Ансамбль “Падсвільчанка” з Падсвільскага цэнтра культуры вітаў песнямі. Дзеці малявалі вішні і шпакоў. Разам з народным майстрам Беларусі Святланай Скавыркай шчыравалі над маляванкамі з васілёчкамі – сімвалам фестывальнага Віцебска. З майстрам па гліне, сябрам Саюза майстроў Беларусі Арцёмам Фаміным ляпілі брэнд Глыбоччыны – шпака-свістульку і вучыліся спяваць на ёй птушыныя песні. У смарт-вугалочку Дзмітрый Абрамчык, навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, праводзіў віртуальную экскурсію па вішнёвай сталіцы. Вішнёвая Каралева ў куточку адпачынку частавала нашай “лапыроўскай” і падсвільскай вішняй, прапаноўвала вішнёвыя сувеніры, створаныя ў раённым Доме рамёстваў, Цэнтры дзяцей і моладзі, Глыбоцкім ТЦСАН, і пернікі з лагатыпам, вішнёвыя пірагі,”згушчонку”.  – Бы шпакі налятайце і на наш “Вішнёвы фестываль” завітайце! – запрашалі гасцінна глыбачане.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru