Сем’і Глыбоччыны атрымаюць дзяржаўную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Са слоў спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталлі Будо, 2 ліпеня 2021 года Глыбоцкі райвыканкам прыняў рашэнне №693 “Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года”.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

— На яго аснове  мы прымаем дакументы для аказання матэрыяльнай дапамогі да новага 2021-2022 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей у памеры 75 рублёў на кожнага вучня, які  навучаецца ва ўстановах агульнай  сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, незалежна ад прыбыткаў сям’і. Выплаты здзяйсняюцца ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы  жыхарства заяўляльніка незалежна ад месца  фактычнага пражывання сям’і і месца навучання дзяцей на аснове асабістай заявы грамадзяніна на аказанне матэрыяльнай дапамогі (аднаго з бацькоў), дакумента, які пацвярджае асобу, даведкі аб месцы жыхарства і   складзе сям’і, пасведчання шматдзетнай сям’і, даведак з месца вучобы дзяцей на кожнага  навучэнца, — тлумачыць Наталля Міхайлаўна. — Акрамя гэтага, да падрыхтоўкі да школы прадстаўляецца дзяржаўная адрасная  сацыяльная дапамога  ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі  пры ўмове, што сярэднедушавы прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 1,5  бюджэта пражытачнага мінімума (на 1.07.2021 года – 409,91 рублёў) сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у якіх абое бацькоў у поўнай сям’і (адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі  I   і  II груп, таксама адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам, а другі здзяйсняе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, станоўленую заканадаўствам.

Маламаёмасным сем’ям, у якіх сярэднедушавы прыбытак на аднаго  члена сям’і не перавышае бюджэт пражытачнага мінімума (на 1.07.2021 г. – 273,27 рублёў), пры ўмове рэалізацыі сям’ёй (грамадзянінам) права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам аліментаў на непаўналетніх дзяцей, пенсій і дапамог прадстаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

Дакументы на матэрыяльную  дапамогу прымаюцца да 25 жніўня 2021 года ўключна ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Глыбокае, вул. Мінская, 91, кабінет № 10. Час прыёму грамадзян: 8.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні – субота і нядзеля. Тэлефоны для даведак:  5-04-33, 3-08-68.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru