Бяспека ў купальны сезон: члены рэйдавай групы пабывалі на азёрах Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Члены рэйдавай групы ў складзе старшага памочніка пракурора Віцебскай абласной пракуратуры Ірыны Шастапалавай, начальніка раённага аддзела МНС Васіля Завадскага, старшыні Глыбоцкага таварыства выратавання на водах Валерыя Шабана і карэспандэнта газеты “Веснік Глыбоччыны” абследавалі сітуцыю, звязаную з бяспечным адпачынкам, на азёрах Бяглец, Белае, Вялікая Пліса, Акунёўскае і Мушкат.

– Сёлетняя сітуацыя даволі складаная: Віцебская вобласць лідыруе па колькасці грамадзян, якія загінулі з пачатку мая на вадаёмах. Калі ў іншых абласцях лічба не перавышае 30, то па Віцебшчыне на 13 ліпеня патанулі 53 чалавекі, у тым ліку за два няпоўныя месяцы — 37, — гаварыла Ірына Шастапалава.

Яна цікавілася колькасцю выратавальных станцый і пастоў на азёрах раёна,  як  абсталяваны так званыя  “дзікія” пляжы і прылягаючыя да іх тэрыторыі, ці адпавядае  стан прыбярэжных палос усталяваным санітарным нормам, і  хто адказны за парадак на іх,  дзе  адпачываючыя могуць узяць інфармацыю аб правілах паводзін на вадаёмах.

Да ведама глыбачан: з пачатку года на азёрах Глыбоччыны патанулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru