Вершы і песні гучалі 3 ліпеня на набярэжнай возера Кагальнае ў Глыбокім

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У другой палове дня 3 ліпеня на набярэжнай возера  Кагальнае  дзеці   разам з бацькамі глядзелі батлеечнае прадстаўленне “Падарожжа па казках”, падрыхтаванае супрацоўнікамі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. А ў скверы паэзіі  тым часам  гучалі вершы і песні, прысвечаныя  малой радзіме, напісаныя аўтарамі Глыбоччыны.

На свяце  выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг прозы і вершаў,  былая настаўніца хіміі і біялогіі падсвільчанка Зоя Максімаўна Наваенка. У спеўна-паэтычным марафоне прыняла ўдзел ўраджэнка Глыбокага, якую шляхі-дарогі павадзілі па  свеце, а затым вярнулі на  малую радзіму, Валянціна Пятроўская, вядомая чытачам як Валянціна Вялікаселец. Свае вершы, прысвечаныя вёскам Глыбоччыны, чытала Марына Бука, якая друкавалася ў “Вясёлцы”, “Родным краі” і “Звяздзе”. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў Арцём Бірук і Аляксей Зайкоўскі настроілі прысутных на музычны лад і заахвоцілі гледачоў да танцаў.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru