У Стрынадках Глыбоцкага раёна адзначылі свята вёскі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

27 чэрвеня ў Стрынадках пад музычныя акорды, з падарункамі, кветкамі і  віншаваннямі сяльчане адзначылі свята сваёй роднай вёсачкі.

Нават хмары не сталі перашкодай для таго, каб сабрацца разам. На свяце ўшаноўвалі  самых старэйшых і самых маленькіх жыхароў Стрынадак,  малалетніх вязняў і ветэранаў Афганскай вайны, аддавалі  даніну павагі працаўнікам палёў і ферм,  работнікам адукацыі, медыцыны, культуры, бухгалтарска-эканамічнай сферы, якія шмат сіл, ведаў і дзесяцігоддзяў сваёй нястомнай працай мацавалі  дабрабыт Глыбоччыны.

Жыхароў Стрынадак віталі і ўручалі падарункі гаспадары і  госці мерапрыемства —  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч, старшыня Падсвільскага  сельвыканкама Анатоль Ерашэвіч,  старшыня  сельгаспрадпрыемства “Каралі” Аляксей Абрамчык, галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ”, дэпутат раённага Савета Вячаслаў Сабыніч,  старэйшына вёскі Наталля Бажок, прадстаўнікі  Глыбоцкай ПМК-48 і Дзвінскай эксперыментальнай базы лесу.

Музычныя віншаванні дарылі прысутным  таленавітыя  артысты Падсвільскага Цэнтра культуры,  а вялі мерапрыемства Аляксандр Дыро, Валянціна Шымко і  Несцерка, ролю якога выконваў Аляксандр Цяліца.

Больш падрабязна пра свята ў Стрынадках чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru