Адпачынак у Івесі – гэта класна!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

15 чэрвеня ў летнім дзіцячым аздараўленчым лагеры “Родничок”  у  Івесі  ў рамках  рэалізацыі рэспубліканскай праграмы “Клопат” праходзіла шоу-праграма “Алімпійскія гульні”.

Арганізавала  іх  старшая важатая Лідзія Раманчук разам са сваімі калегамі-педагогамі пры актыўным удзеле работнікаў  раённага аддзела МНС, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, супрацоўнікаў службы інспекцыі па справах непаўналетніх і дзяржаўтаінспекцыі Глыбоцкага РАУС, спецыялістаў раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама Глыбоцкага міжраённага аддзела філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці.

Дарослыя вучылі дзяцей  правілам  бяспекі на дарогах, дома, на вадаёмах, давалі навыкі аказання першай дапамогі  пацярпелым,  праводзілі тэст-апытанні.

Дзеці маглі паглядзець спецтэхніку выратавальнікаў і супрацоўнікаў міліцыі, павучыцца  разбіраць і збіраць зброю, прымерыць  спецэкіпіроўку.

Шэсць каманд па чарзе курсіравалі па  шасці станцыях, на якіх атрымлівалі карысныя веды і навыкі. Закончылася мерапрыемства танцавальным флэш-мобам, у якім удзельнічалі ўсе — ад малога да вялікага.

Больш падрабязна чытайце пра “Алімпійскія гульні” ў “Родничке” на  старонках “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru