На канале «Беларусь-3» – тэлеперадача пра творчасць народнага майстра з Глыбокага Святланы Скавырка

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У нядзелю 13 чэрвеня ў 11 гадзін 45 хвілін тэлеканал “Беларусь-3” прапануе сваім гледачам і ўсім прыхільнікам мастацтва перадачу пра народнага майстра з Глыбокага Святлану Скавырка. Упэўнены, многія жыхары нашага раёна, і тыя, хто добра знаёмы з творчасцю таленавітай зямлячкі, і тыя, хто яшчэ толькі дакранаецца да высокага мастацтва, праявяць цікавасць да гэтай адмысловай тэлесустрэчы з майстрам.

Святлана Скавырка.

Святлана Скавырка працуе ў раённым Доме рамёстваў з 2005 года. Таленавіты майстар, загадчык гэтай установы культуры займаецца навуковым даследваннем і вывучэннем асаблівасцей роспісу па палатне. Святлана Анатольеўна неаднаразова прымала ўдзел у шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і выставах. У 2009 годзе яе маляваныя дываны ўпрыгожвалі выставу народных майстроў Віцебшчыны ў Палацы Рэспублікі. У 2014 годзе яна стала ўладальніцай Гранпры Міжнароднага свята-конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу “Фарбы нябёсаў”, які праходзіў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Святлана Скавырка – уладальнік многіх прэмій, грамат, дыпломаў, пераможца і лаўрэат шматлікіх конкурсаў. У 2015 годзе ёй была прысуджана прэмія Віцебскага аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, а ў 2016 годзе за адраджэнне маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я ёй было прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”. Дзякуючы творчай спадчыне знакамітага нашага земляка Язэпа Драздовіча і працы таленавітага майстра Святланы Скавырка, маляваныя дываны віцебскага Паазер’я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru