Пчаляры Глыбоччыны: хто лепшы вытворца, наватар, гаспадар?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Конкурс пчаляроў у рамках Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і навацый у Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць. Беларусь” працягваецца.

У канцы мая мы пабывалі на пасеках Залесскага сельскага Савета, дзе пазнаёміліся  з пчалярамі  Алегам і Марыяй Драбовічамі з вёскі Сорыкі і Святланай Юрэвіч з Залесся. Сённяшні маршрут пралягаў па вёсках Абрубскага, Галубіцкага і Падсвільскага сельскіх саветаў. Прадстаўлялі руплівых гаспадароў і наватараў старшыні сельвыканкамаў Анатоль Славецкі, Пётр Супранёнак і Анатоль Ерашэвіч.

Пра занятак любімай справай расказалі галоўны аграном сельгаспрадпрыемства “Каралі” Міхаіл Піскуновіч, былы энергетык Полацкага малочнага камбіната  Эдуард Пятроўскі і яго памочнікі, сын Алег і жонка  Ганна Іванаўна,  былы  фермер, садавод і пчаляр з вёскі Свіла Сяргей Шахалай і самы малады пчалавод, былы выпускнік Глыбоцкага СПТВ-168, падсвільчанін Генадзь Салаўёў.

Гэтыя  на дзіва працавітыя, таленавітыя, вопытныя пчаляры маглі б уступаць у дыялог з навукоўцамі, пісаць артыкулы ў спецыялізаваныя часопісы і выступаць з лекцыямі перад студэнтамі профільных ВНУ. Больш падрабязны матэрыял чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru