У госці да работнікаў Глыбоцкага РАНС наведаліся дзеці з аздараўленчых лагераў гарадскіх школ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ужо з першых дзён летніх канікул у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» ў госці да работнікаў МНС наведаліся дзеці з аздараўленчых лагераў гарадскіх школ.

Разам з ратавальнікамі школьнікі разабраліся, з якімі небяспекамі можна сутыкнуцца ў летні перыяд, як паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе, падчас навальніцы і ў іншых небяспечных сітуацыях.

Удзельнікі акцыі з лёгкасцю адказвалі на ўсе пытанні, за што былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

Затым госці выратавальнікаў азнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач» і прагледзелі навучальны фільм.

Далей з прысутнымі правялі пазнавальную экскурсію па пажарнай часці, дзе кожны жадаючы не толькі змог прымерыць баявую вопратку, але і патушыць ўмоўны пажар, а таксама прайсці паласу перашкод.

Школьнікам спадабалася такая разнапланавая праграма мерапрыемстваў, і яны з добрым настроем пакідалі размяшчэнне ратавальнікаў.

Па матэрыялах сайта Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru