COVID-19: дзяржаўная дапамога медыкам Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

16 красавіка 2020 года Прэзідэнт краіны падпісаў Указ №131 “Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя”, які ўстанаўлівае даплаты медыцынскім работнікам розных катэгорый за працу ва ўмовах пандэміі.

Фотоиллюстрация.

Надбаўкі выплачваюцца медработнікам, якія аказваюць меддапамогу ў амбулаторных, у стацыянарных умовах, у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, хуткай медыцынскай дапамогі. 

— Выплаты пачаліся з красавіка мінулага года і працягваюцца да цяперашняга. За перыяд з красавіка 2020 года  ўключна па красавік 2021-га  выплаты атрымалі 385 медыцынскіхх работнікаў Глыбоччыны. Сума надбавак медыцынскім работнікам  па Указу  за згаданы перыяд склала 2 мільёны 484 тысячы 110 рублёў 57 капеек. За 2020 год  са сродкаў раённага бюджэту выплачаны 1 мільён 437 тысяч 236 рублі 52 капейкі, за чатыры месяцы 2021 года  – 1 мільён 46 тысяч 847 рублёў 05 капек, — сказаў галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru