Як у Глыбокім праходзіў першы дзень комплексных вучэнняў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

26-28 мая на Глыбоччыне праводзяцца комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва і тэрыторый раёна  ў надзвычайных сітуацыях  у мірны і ваенны час.

Пачаліся яны з ліквідацыі вынікаў пажара ў экалагічных сістэмах. З-за “ўзгарання” сухой расліннасці паблізу вёскі Харашкі ўзнікла пагроза распаўсюджвання агню на лясны масіў і жылыя дамы. Затым была спраектавана дарожна-транспартная  аварыя з разлівам паліва, сутыкненнем  бензавоза з аўтамабілем і пагрозай узгарання.

26 мая было “выяўлена” таксама задымленне ў будынку СШ№3 горада. Падчас вучэнняў адпрацоўваўся план эвакуацыі  дзяцей і дарослых і ліквідацыі пажару. Вучэнні будуць працягвацца 27-28 мая.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru