Спаборнічаюць пчаляры Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

15 сакавіка ў рамках Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь” стартаваў конкурс інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, якія рэалізуюць у сваёй дзейнасці гаспадары  фермерскіх асабістых падсобных гаспадарак.

19 мая члены  рабочай групы праекта  пабывалі ў Залескім сельскім Савеце. Аб уласных тэхналогіях развядзення і ўтрымання пчол расказалі  Марыя  і Алег Драбовічы, глыбоцкія дачнікі, якія ўжо даўно жывуць у Сораках і займаюцца пчалярствам.

Аб вопыце работы, развядзенні пчоламатак, вырабе рамак, працэсе перагонкі мёду, аб  спробах, эксперыментах і планах на будучыню расказвала  Святлана Юрэвіч, карэнная мінчанка, якая  жыве ў Залессі, займаецца пчалярствам, земляробствам, жывёлагадоўляй, вырабам сыроў…

Згодна зацверджанага  графіка  члены  рабочай групы праекта пабываюць ва ўсіх  сельскіх саветах раёна, пазнаёмяцца з усімі ўдзельнікамі конкурсу. Яго вынікі будуць падведзены ў жніўні, а цырымонія ўзнагароджання лепшых пчаляроў пройдзе ў рамках  Мядовага спасу.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў  бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru