Сям’я – гэта дом для шчаслівай душы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 4,50 из 5)
Загрузка...

Для глыбачан Івана Самсонавіча і Ларысы Лявонцьеўны  Толкачаў супрацоўнікі аддзела ЗАГС райвыканкама з нагоды іх 40-гадовага юбілею сумеснага жыцця ў Дзень сям’і 15 мая падрыхтавалі святочную ўрачыстасць.

Юбіляры пераразалі чырвоную стужку, запальвалі  свечку кахання, танцавалі, распісваліся  ў сімвалічнай кнізе запісаў актаў грамадзянскага стану,  цалаваліся пад  “горка”, якое крычалі госці. Сімвалічнае пасведчанне, якое пацвярджае 40-гадовы стаж сямейнага жыцця, з кветкамі і падарункамі юбілярам уручыла ўпраўляючы справамі райвыканкама Іна Султанава.

Юбіляраў віншавалі старшыня прафсаюзнага камітэта ВУ “Глыбокаегаз” Лілія Завадская, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар’я Капшуль і галоўны спецыяліст Алеся Шыпіла, галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Цэнтра банкаўскіх паслуг №239 г. Глыбокае ААТ “Белаграпрамбанк” Алена Альсевіч,  начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама  Святлана Ігнатовіч,  дзеці і ўнукі, родныя і  суседзі і ўдзельнікі народнага тэатра фальклора “Цярэшка” цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru