Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачан з цудоўным святам — Днём сям’і!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 3,00 из 5)
Загрузка...

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з цудоўным святам – Днём сям’і!

Сям’я – гэта перш за ўсё велічная каштоўнасць свету, менавіта з сям’і, з роднага дома для любога чалавека пачынаецца свет. Якія б выпрабаванні не рыхтаваў лёс, сям’я заўсёды павінна з’яўляцца надзейным прытулкам, непарушнай абаронай ад любых нягод, прыкладам любові, павагі і дабра.

Каханне, сям’я, вернасць – вечныя каштоўнасці, якія надаюць жыццю чалавека асаблівы сэнс. У моцных сем’ях растуць шчаслівыя дзеці, захоўваюцца маральныя асновы грамадства і закладваюцца асновы дабрабыту роднага горада і ўсёй краіны.

Выказваем словы ўдзячнасці ўсім бацькам, якія выхоўваюць сваіх і прыёмных дзяцей, шматдзетным сем’ям. Маладым жадаем вялікага шчасця, любові, цярпення і мудрасці.

Паважаныя землякі, беражыце адзін аднаго, напаўняйце радасцю сумесна пражытыя гады! Шчыра жадаем усім вам міру і дабра, любові і шчасця, узаемнасці і гармоніі!

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru