Пад акорды вясны ў Глыбокім сустрэлі Дзень Перамогі (фотарэпартаж)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (5 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Гэтаму сапраўды народнаму святу са слязьмі на вачах прырода падарыла  багатую вішнёвую квецень і каляровыя  цюльпаны.

Для гасцей свята былі арганізаваны фотазоны “Жывая паштоўка”, “Пісьмо ветэрану” і “А можа і не было вайны?”, падрыхтаваныя  супрацоўнікамі Дома рамёстваў, выхаванцамі раённай гімназіі і работнікамі раённага вузла паштовай сувязі.

Музейныя кампазіцыі і інсталяцыя, якія паказвалі жахі вайны, а таксама віртуальнае падарожжа, у якое маглі аправіцца дарослыя і дзеці з дапамогай  акуляраў VP-рэальнасці, падрыхтавалі супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Аддзяленне дзённага прыбывання  для інвалідаў  “Хутарок  надзеі”  прадстаўлялі  Алена Кірылава і Галіна Машкова. Яны прапаноўвалі  глыбачанам бяспройгрышную латарэю, сувенірную і паліграфічную прадукцыю, якую вырабляюць у тэрытарыяльным  цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Выставу  дэкаратыўна-прыкладной творчасці і ганчарных вырабаў падрыхтавалі спецыялісты Дома рамёстваў. 

Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці прапаноўваў для прагляду ў  паходнай палатцы, размешчанай на наберажнай возера Кагальнае, дакументальны фільм “Іменем Багратыёна” аб вызваленні Беларусі,  а таксама дзве мастацкія кінастужкі.

Белых галубкоў дарылі гасцям свята, а таксама прапаноўвалі сувенірную прадукцыю  гурткоў малявання, “Дэкаратыўны дызайн”, “Чароўны лапік” – Алеся Федаровіч і Ірына Пачкоўская  з Цэнтра дзяцей і моладзі. Супрацоўнікі гэтай установы арганізавалі  таксама фотазону.

Людна было і ля гандлёвых радоў. Бацькі куплялі дзецям цацкі, сцяжкі, паветраныя шары, салодкую вату. Малышы і падлеткі каталіся на дзіцячых машынках і картынгах. 

Сваёй прадукцыяй гандлявалі  мясакамбінат і хлебазавод. Багаты асартымент прысмакаў  прадставілі пакупнікам прадаўцы магазіна “Рагнеда”  Алена Барыла і Таццяна Піскуновіч. Па-дамашняму прыгатаванымі рулетамі, булачкамі, кексамі, пячэннем, духмянай юшкай і салдацкай кашай – частавалі гараджан  супрацоўнікі дзяржпрафліцэя Тамара Станевіч і Наталля Цяліца, Марыя Арэхва, Іарына Васілёнак, Таццяна Кургузава.

Для большасці ўдзельнікаў свята — глыбачан, падсвільчан, пастаўчан, палачан —  Дзень Перамогі – гэта боль і памяць, бо ў кожнай сям’я былі франтавікі,  дзядулі і бацькі, якія змагаліся ў дзеючых арміях і ў партызанах,  прайшлі праз плен і ваенныя шпіталі і набліжалі Вялікую Перамогу. Яе  сёння пад мірным небам адзначаюць нашчадкі герояў Вялікай Айчыннай.

Са святам, паважаныя  глыбачане і госці горада!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru